From Wikipedia, the free encyclopedia
Вельямо́вічы[1] — вёска ў Беларусі, каля Матыкальскага канала. Уваходзяць у склад Матыкальскага сельсавету Берасьцейскага раёну Берасьцейскай вобласьці.
Вельямовічы лац. Vieljamovіčy | |
Першыя згадкі: | 1558 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Берасьцейскі |
Сельсавет: | Матыкальскі |
Насельніцтва: | 496 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 162 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°13′16.9″ пн. ш. 23°25′51.1″ у. д. |
± Вельямовічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Паводле «Кнігі запісаў», сяло Вельямовічы (Вільямовічы) у 1558 годзе разьмяшчалася каля возера й мела мяжу з выганамі маёнтку Бярніцкага й сёламі Таратунавічамі, Памаранцамі, Семянічкамі. У 1772 годзе вёска ўпамінаецца як Вілановічы.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Вельямовічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыяй, у Гарадзенскай губэрні.
У 1863 годзе ў Вельямовічах адкрылася расейская школа. На 1886 год у вёсцы было 29 двароў, дзеялі 2 царквы, працаваў шынок.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Вельямовічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, у Берасьцейскі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[2]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году вёска апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Палескім ваяводзтве.
У 1939 годзе Вельямовічы ўвайшлі ў БССР. На 1941 год у вёсцы было 86 двароў. У нямецка-савецкую вайну немцы зьнішчылі 18 двароў, забілі 8 мірных жыхароў, 7 вывезьлі ў Нямеччыну (зь іх 4 вярнуліся дадому); 19 загінулі на фронце. У жніўні 1949 годзе савецкія ўлады ўтварылі калгас імя Гастэлы, у які ўступілі 48 гаспадарак з 107. На 1997 год у Вельямовічах было 185 двароў[3].
Сярэдняя школа зьявілася ў 1863, клюб, бібліятэка й фэльчарска-акушэрскі пункт
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.