Варанцэ́вічы[1] — аграгарадок у Беларусі, адміністрацыйны цэнтар Воўкавіцкага сельсавету Талачынскага раёну Віцебскай вобласьці.
Варанцэвічы лац. Varancevičy | |
Першыя згадкі: | 1501 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Талачынскі |
Сельсавет: | Воўкавіцкі |
Насельніцтва: | 224 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2136 |
СААТА: | 2246808026 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°22′5.5″ пн. ш. 29°54′21.5″ у. д. |
± Варанцэвічы |
Гісторыя
Першы пісьмовы ўспамін пра Варанцэвічы датуецца 1501 рокам. У 1567 року мястэчка належала Ю. Радзівілу й уваходзіла ў склад Аршанскага павету Вялікага Княства Літоўскага. Пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 року вёска апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі.
У XIX стагодзьдзе мястэчка належала шляхцічам Воўк-Ланеўскім. Па стане на 1886 рок у Варанцэвічах налічвалася 8 двароў і 33 жыхары, была багадзельня, праваслаўная прыходзкая царква. У 1887 року была адчыненая прыходзкая школа. На пачатку XХ стагодзьдзя ў мястэчку ўжо налічвалася 23 двары й пражывала больш за 100 жыхароў. У 1924 року ў Варанцэвічах было ўжо 145 жыхароў. У школе навучалася каля 100 вучняў.
Ёсьць Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы садок і ўчастковая больніца[2].
Насельніцтва
- 2010 год — 224 чалавекі
- 1999 год — 264 чалавекі
Крыніцы
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.