From Wikipedia, the free encyclopedia
Бень, Бінь — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Ben | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Бінь |
Зьвязаныя імёны | Бінейка, Бінель, Беняш, Бінэрт, Бімунт |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Бень» |
Бена, Бен або Біна (Beno, Ben, Bino[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова бін-, магчыма, паходзіць ад стараверхненямецкага bina 'пчала'[3]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Беніка, Бінель, Бінэрт, Бімунт. Адзначаліся германскія імёны Bennico, Benilo, Benard, Bemund. Іменная аснова бен- магла ўтварыцца як скарот (гіпакарыстык) асновы берн- (бірн-)[4].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Binar[5]. Апроч таго, у Польшчы гістарычна бытавала імя Бень[6].
У 1555 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэцце навучаўся Dauid Binewald, filius pastoris in Hohenstein, Prutenus, у 1605 годзе — Christoforus Benerus, Zintensis Borussus, у 1607 годзе — Johannes Biehn, Freudenauensis Borussus, у 1623 годзе — Georgius Benert[lower-alpha 1]… Dantiscani Borussi… Andreas Bihn, Fredenauiensis Borussus, у 1633 годзе — Johannes Bien, Morungensis Borussus[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: перелаичане… а Яцъко Беневичъ (22 красавіка 1496 году)[9]; у Василишскомъ повете людеи на имя Ростя Бяневича (4 кастрычніка 1499 году)[10]; чоловеков тяглых у волости Дорсунишскои… а Микля Биневича (26 студзеня 1516 году)[11]; Beniszki (1744 год)[12]; Jan Biniewicz… Jerzy Biniewicz (21 жніўня 1780 году)[13][lower-alpha 2].
Бені (Bień) — прыгонныя зь вёскі Дунаю (Ашмянскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[20].
Бяневічы (Beniewicz) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[21].
Беневічы (Bieniewicz) гербу Радван — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[22].
Біневічы — літоўскі шляхецкі род[23].
На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Беневічы, на гістарычнай Ашмяншчыне — Бяняны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.