From Wikipedia, the free encyclopedia
Бакаларава (польск. Bakałarzewo) — вёска ў Польшчы, на рацэ Распудзе. Цэнтар сельскай гміны Сувальскага павету Падляскага ваяводзтва. Знаходзіцца за 19 км на захад ад Сувалак, за 114 км на поўнач ад Беластоку.
Бакаларава лац. Bakałarava | |||||
польск. Bakałarzewo | |||||
Касьцёл Сьвятога Якуба | |||||
| |||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Падляскае | ||||
Павет: | Сувальскі | ||||
Гміна: | Бакаларава | ||||
Вышыня: | 173 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 872 чал. (2019) | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +48 87 | ||||
Паштовы індэкс: | 16-423 | ||||
Нумарны знак: | BSU | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°4′59.9″ пн. ш. 22°37′59.9″ у. д. | ||||
Бакаларава | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.bakalarzewo.pl |
Бакаларава — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), каля граніцы з Прусіяй.
Назва Бакаларава паходзіць ад мянушкі Мікалая Рачковіча «Бакалаўра», аднаго з заснавальнікаў паселішча.
Мястэчка заснавалі ў пачатку XVI ст. пад назвай Даўспруда Бакаралаўская або Бакалараўшчына. Яно ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва. У 2-й палове XVI ст. мястэчка ўжо ўпамінаецца пад назвай Бакаларава.
Да 1558 году Бакаларава атрымала Магдэбурскае права. У 1609 годзе Мікалай Вольскі фундаваў стварэньне касьцельнага алтара (захоўваецца ў касьцёле Сьвятога Якуба).
У 2-й палове XVII ст. Бакаларава перайшло ў валоданьне Хлявінскіх[1], у XVIII ст. — да Цемналонскіх.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Бакаларава апынулася ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губэрні. У 1870 годзе расейскія ўлады пазбавілі мястэчка Магдэбурскага права. Да 1880 колькасьць будынкаў дасягнула 103.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Бакаларава занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Бакаларава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
За часамі Другой сусьветнай вайны з 4 верасьня 1939 да 1945 году Бакаларава знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1973 годзе вёска стала цэнтрам сельскай гміны. У 1975—1998 гадох Бакаларава ўваходзіла ў склад Сувальскага ваяводзтва.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.