места і гміна ў Падляскім ваяводзтве Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Аўгусто́ў, Аўгу́стаў (польск. Augustów) — места ў Польшчы, на рацэ Неце. Адміністрацыйны цэнтар Аўгустоўскага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2013 год — 30 724 чалавекі. Знаходзіцца за 90 км на поўнач ад Беластоку, за 35 км ад беларуска-польскай граніцы.
Аўгустоў | |||||
польск. Augustów | |||||
У цэнтры места | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1555 | ||||
Магдэбурскае права: | 17 траўня 1557 | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Падляскае | ||||
Павет: | Аўгустоўскі | ||||
Плошча: | 80,90 км² | ||||
Насельніцтва (2013) | |||||
колькасьць: | 30 728 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 379,83 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +48 87 | ||||
Паштовыя індэксы: | 16-300 — 16-303 | ||||
Нумарны знак: | BAU | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°51′0″ пн. ш. 22°58′0″ у. д. | ||||
Аўгустоў | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Афіцыйны сайт |
Аўгустоў — магдэбурскае места гістарычнага Падляшша, на беларускай этнічнай тэрыторыі. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася царква Маці Божай, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры, а таксама збудаваныя ў стылі клясыцызму меская ратуша, касьцёл Сьвятога Барталамея, кірха і Вялікая сынагога, помнікі архітэктуры XIX ст.
Назва Аўгустоў паходзіць ад імя караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста.
Паселішча ўзьнікла на дзяржаўных землях, што знаходзіліся ў трыманьні Радзівілаў (Гарадзенскае і Кнышынскае староствы). У 1526 або 1527 годзе Ян Радзівіл заклаў карчму на рацэ Меце (Неце), на вялікім шляху з Горадні да Праўдзішак. У 1540 годзе каралева і вялікая княгіня Бона Сфорца заснавала фальварак, названы Зыгмунтова ў гонар мужа (Жыгімонта Старога) і сына (Жыгімонта Аўгуста)[2].
Першы пісьмовы ўпамін пра Аўгустоў як мястэчка ў Падляскім ваяводзтве датуецца 1555 годам. 17 траўня 1557 году Жыгімонт Аўгуст надаў яму Магдэбурскае права і дазволіў праводзіць 2 кірмашы штогод; пазьней вялікі князь заснаваў у мястэчку царкву[2]. У 1561 годзе Аўгустоў атрымаў мескі герб «у блакітным полі пад мітрай залатая манаграма S[igismundus] A[ugustus] і літары R[ex] P[oloniae]»[3].
У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Аўгустоў перайшоў да Каралеўства Польскага. У 1570 годзе мястэчка стала цэнтрам староства.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Аўгустоў апынуўся ў складзе Прусіі, а з 1815 году — у Расейскай імпэрыі. У 1837 годзе ўтварылася Аўгустоўская губэрня Царства Польскага з цэнтрам у Сувалках. У 1825—1839 гадох каля места збудавалі Аўгустоўскі канал, які злучыў Віслу зь Нёманам.
У 1848 годзе ў Аўгустове збудавалі мураваны касьцёл. У 1854 годзе ў месьце адрамантавалі і наноў асьвяцілі старую драўляную царкву[4]. У 1875 годзе расейскія ўлады гвалтоўны перавялі тутэйшую царкву ў юрысдыкцыю Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі, а ў лютым 1879 году яе перабудавалі і асьвяцілі пад тытулам Казанскай іконы Божай Маці. У 1881—1884 гадох вялося будаваньне новай мураванай Петрапаўлаўскай царквы-мураўёўкі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Аўгустоў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Аўгустоў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларуская ССР[5], дзе стаў цэнтрам павету («падраёну») Гарадзенскага раёну[6]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Аўгустоў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам павету Беластоцкага ваяводзтва. У 1926 годзе польскія ўлады разабралі Петрапаўлаўскую царкву-мураўёўку.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Аўгустоў акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень места перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Аўгустоў увайшоў у склад БССР, дзе стаў цэнтрам раёну Беластоцкай вобласьці. З чэрвеня 1941 да верасьня 1944 году места зноў знаходзілася пад акупацыяй нацысцкай Нямеччыны. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Аўгустоў Польскай Народнай Рэспубліцы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.