італьянскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Антоніё Дзі Натале (па-італьянску: Antonio Di Natale; нарадзіўся 13 кастрычніка 1977 году, Нэапаль, Італія) — італьянскі футбаліст, нападнік нацыянальнай зборнай Італіі. Унівэрсальны нападнік, які можа згуляць на любым месцы на лініі нападзеньня. Ён адрозьніваецца сваім дрыблінгам, хуткасьцю й здольнасьцю забіваць і ствараць галявыя моманты.
Антоніё Дзі Натале | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 13 кастрычніка 1977 (47 гадоў) Нэапаль, Італія | |
Рост | 170 см | |
Вага | 70 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Моладзевыя клюбы | ||
1994—1996 | Эмпалі | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1996—2004 1997—1998 1998 1998—1999 2004—2016 |
Эмпалі Іпэрцоля Варэзэ Віярэджа Удынэзэ |
159 (49) 33 (6) 4 (0) 25 (12) 385 (191) |
Зборныя | ||
2002—2012 | Італія | 42 (11) |
Дзі Натале зьяўляецца выхаванцам футбольнай школы «Эмпалі». Доўга гуляў у арэндзе ў іншых клюбах, пакуль ня здолеў замацавацца ў аснове. За 8 гадоў забіў за клюб 49 мячоў. У 2004 годзе «Эмпалі» вылецеў з Сэрыі А й Дзі Натале перайшоў ува «Ўдынэзэ», а таксама пачаў гуляць за зборную Італіі. Неўзабаве Антоніё стаў капітанам клюбу. 5 лютага 2011 году ў хатнім матчы супраць «Сампдорыі» Антоніё забіў свой 100-ы мяч за «Удынэзэ» ў матчах Сэрыі А, калі на 40-й хвіліне атрымаў пас на выхад ад Алексіса Санчэса, адарваўся ад апекі Масыма Вольты й Стэфана Люкіні й прасунуў мяч у процілеглы ад Джанлюка Курчы кут[1][2].
У сэзоне 2010—2011 гадоў Дзі Натале стаў найлепшым бамбардзірам італьянскага першынства, забіўшы 28 галоў у 36 гульнях, з паказчыкам 0,78 голу за гульню. Гэта быў трэці адсотак паводле такога паказчыку ў Эўропе, пасьля паказчыкаў Крыштыяну Раналду й Ліянэля Мэсі[3].
У зборнай Італіі дэбютаваў у 2002 годзе ў матчы супраць каманды Турэччыны. На Эўра-2008 Дзі Натале запомніўся нерэалізаваным пэнальці ў чвэрцьфінале супраць гішпанцаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.