From Wikipedia, the free encyclopedia
Антоні Казімер Тышкевіч (1723—1778) — вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, генэрал-лейтэнант літоўскага войска.
Антоні Казімер Тышкевіч | |
Герб «Ляліва» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1723 |
Памёр | 1778 |
Род | Тышкевічы |
Бацькі | Міхал Ян Тышкевіч[d] Рэгіна з Лярскіх[d] |
Дзеці | Вінцэнт Тышкевіч |
З лагойскай лініі роду Тышкевічаў гербу «Ляліва», сын Міхала Яна і Рэгіны з Лярскіх. Меў братоў Фэліцыяна, Мікалая, Юзэфа Ігнація. Успадкаваў ад бацькі тытул графа на Лагойску і Бярдычаве.
Сьпярша быў ротмістрам панцырнай харугвы. З 1776 генэрал, камандзір 1-й Брыгады Нацыянальнай Кавалерыі Вялікага Княства Літоўскага[1].
Ад першага шлюбу з Тэрэзай Тызэнгаўз (1753) меў сына Вінцэнта, другі раз ажаніўся з Тэрэзай Булгарынай (дзяцей не было).
Прыведзеныя ў артыкуле партрэты невядомага мастака XVIII ст. паходзяць з Лагойскай галерэі, аднак у наш час захоўваюцца ў Нацыянальным музэі (Варшава).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.