From Wikipedia, the free encyclopedia
Алякса́ндар Грэм Бэл (па-ангельску: Alexander Graham Bell, 3 сакавіка 1847, Эдынбург, Шатляндыя — 2 жніўня 1922, Бадэк, правінцыя Новая Шатляндыя, Канада) — амэрыканскі навуковец і вынаходнік.
Нарадзіўся і вырас у Эдынбургу, Шатляндыя. Ва ўзросьце 11 гадоў паступіў у Каралеўскую вышэйшую школу ў Эдынбургу. У 1865 годзе паступіў ва Унівэрсытэцкі коледж Лёндану. Зьехаў у Канаду (г. Брэнтфард, правінцыя Антарыё) ў 1870 годзе, потым у ЗША (Бостан) ў 1871 годзе. У Бостане Бэл выкладаў у навучальнай ўстанове для глухіх. Адначасова займаўся дасьледаваньнямі з шматканальным тэлеграфам. Пад час распрацоўкі адначасовай перадачы некалькіх паведамленьняў па адным тэлеграфным дроце прыйшоў да вынаходніцтва прататыпу сучаснага тэлефона. Бэл атрымаў патэнт ЗША на вынаходніцтва тэлефона ў 1876 годзе; нягледзячы на тое, што іншыя вынаходнікі, сярод якіх быў і Антоніё Мэўчы, аспрэчвалі першынство вынаходніцтва, патэнт Бэла застаўся ў сіле. У 1877 годзе разам з партнэрамі заснаваў кампанію «Бэлл тэлефон». Грамадзянін ЗША з 1882 году. У 1890-я заняўся распрацоўкай праектаў у галіне авіяцыі. Адыграў значную ролю ў існаваньні Нацыянальнага геаграфічнага таварыства ЗША. У гонар Аляксандра Грэма Бэла названая адзінка вымярэньня магутнасьці гуку бэл (гл. дэцыбэл).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.