From Wikipedia, the free encyclopedia
Акадэмічны праект рэформы беларускага правапісу 1933 году — праект рэформы беларускага правапісу, распрацаваны групай навукоўцаў Інстытуту мовазнаўства ў 1930—1933 гадох. Нягледзячы на свой заўважны русіфікацыйны ўхіл[1], адкінуты кіраўніцтвам СССР як занадта памяркоўны ў справе набліжэньня беларускай мовы да расейскай.
У лютым — жніўні 1930 году паводле справы «Саюзу вызваленьня Беларусі» НКВД БССР арыштаваў шэсьць з васьмі аўтараў папярэдняга праекту рэформы беларускага правапісу, складзенага ў 1927—1929 гадох.
У 1930 годзе групе навукоўцаў Інстытуту мовазнаўства даручылі складаньне новага, пазбаўленага «нацдэмаўскага ўплыву»[2], праекту рэформы беларускага правапісу. У наступным годзе кіраўніком Інстытуту прызначылі Пятра Бузука — раней арыштаванага, але ў адрозьненьне ад іншых беларускіх мовазнаўцаў, вызваленага праз сваё небеларускае паходжаньне. Пры гэтым існуюць зьвесткі, што прафэсар лічыў існы правапіс найлепшым адлюстраваньнем жывой народнай гаворкі, таму выступаў супраць ягоных рэформаў[3][4].
Новы праект, у адрозьненьне ад свайго папярэдніка, мусіў адпавядаць цэламу сьпісу супярэчлівых адно аднаму, узаемавылучных, не заўсёды выканальных (або наагул невыканальных) патрабаваньняў[5]:
Нягледзячы на тое, што праца ішла ў моцна палітызаванай атмасфэры эскаляцыі русіфікатарскіх тэндэнцыяў, змаганьня з «нацдэмаўшчынай», сталінскіх рэпрэсіяў і гвалтоўнай калектывізацыі, праект выявіўся надзвычай супярэчлівым і рознавэктарным. Так, разам зь зьменамі, скіраванымі на відавочнае набліжэньне беларускай мовы да расейскай, у ім былі дыямэтральна супрацьлеглыя прапановы, у прыватнасьці: падпарадкаваньне лічэбнікаў яканьню (дзявяты, дзясяты, пяцьдзясят); правядзеньне аканьня ў пазычаньнях[6] (маналёг, каапэрацыя, фанэтыка, Арджанікідзэ, Афэнбах; але нэто, інкогніто, солё, Лёкарно); сьцягненае напісаньне падоўжаных ньн, льл, зьз, сьс, дзьдз, цьц, жж, шш, чч — н, л, з, с, дз, ц, ж, ш, а таксама ў лічэбніках цц — [7] (насене, галё, зяе, рызё, калосе, судзя, жыцё, збожа, заціша, ночу; адзінацаць, трыцаць); увядзеньне асобных літараў для гукаў [дз], [дж][2].
Такім чынам, у галіне правапісу ўласнабеларускіх словаў дакумэнт прапаноўваў глыбокую рэвізію ранейшай практыкі, у афармленьні іншамоўнае лексыкі — захоўваў тарашкевіцкую аснову і амаль паўтараў праект 1930 году, нягледзячы на абвешчаную яго стваральнікамі вайну «нацдэмаўскім устаноўкам»[5].
Вікіпэдыя мае праект «Беларуская мова» |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.