From Wikipedia, the free encyclopedia
«Bank Zachodni WBK» — польскі ўнівэрсальны банк, які базуецца ва Ўроцлаве, Познані і Варшаве. Гэта трэці паводле кошту актываў і колькасьці філіяў банк у Польшчы. Кампанія была створана ў 2001 годзе ў выніку зьліцьця банкаў «Zachodni S.A.» і «Wielkopolski Bank Kredytowy SA». 23 чэрвеня 2001 году акцыі кампаніі пачалі абарачэньне на Варшаўскай фондавай біржы.
Тып | публічная кампанія |
---|---|
Лістынг на біржы | BZW |
Заснаваная | 2001 |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Уроцлаў, Польшча |
Ключавыя фігуры | Геры Бэрн[1] |
Галіна | банкаўская справа |
Прадукцыя | фінансавыя паслугі[d] |
Лік супрацоўнікаў | 9500 |
Матчына кампанія | Santander Group |
З 2011 году банк належыць гішпанскаму банку «Santander Group», то бок гішпанская кампанія набыла ў верасьні 2010 году 70,36% акцыяў за 3,1 млрд эўра. У канцы сакавіка 2011 году «Santander Group» набыла яшчэ акцыі польскай кампаніі, павялічыўшы сваю долю да 95,67%. 4 студзеня 2013 году «Bank Zachodni WBK» быў аб’яднаны з «Kredyt Bank», то бок «Santander Group» выкупіў банк у бэльгійскіх уладальнікаў «KBC Bank». Гэта дазволіла кампаніі выйсьці на трэцяе месца сярод банкаў у краіне паводле долі рынку. На 2018 год заплянаваны рэбрэндынг кампаніі ў «Santander Bank Polska»[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.