From Wikipedia, the free encyclopedia
Opeth — швэдзкі прагрэсіў-мэтал гурт з Стакгольму, створаны ў 1990 годзе. Галоўнай творчай і рухальнай сілай, нягледзячы на зьмены ў складзе, зьяўляецца вакаліст, гітарыст і аўтар песень Мікаэль Окерфэльт. На працягу ўсяго творчага шляху ў сваіх, часта доўгіх, кампазыцыях Opeth злучала прагрэсіўныя, народныя, блюзавыя, клясычныя і джазавыя рысы; у раньняй творчасьці адзначаецца вельмі моцны ўплыў блэк- і дэт-мэталу. Многім песьням уласьцівыя ўстаўкі з выкарыстаньнем акустычнай гітары, рэзкая зьмена дынамікі, выкарыстаньне як чыстых сьпеваў, гэтак і гроўлінгу. Па выхадзе кожнага зь першых чатырох альбомаў Opeth рэдка давалі канцэрты, але пасьля альбому Blackwater Park (2001) гурт адзначыўся некалькімі сусьветнымі турамі ў падтрымку сваіх альбомаў.
Opeth | |
Opeth у 2009 годзе ў Bijou Theater, Ноксьвіл, Тэнэсі. | |
Гады | ад 1990 |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Стакгольм, Швэцыя |
Жанр | Прагрэсіў-дэт-мэтал, прагрэсіў-мэтал, прагрэсіў-рок |
Выдавец | Candlelight, Century Black, Peaceville, Music for Nations, Koch, Roadrunner |
Зьвязаныя праекты | Katatonia, Bloodbath, Steel, Porcupine Tree, Storm Corrosion |
Удзельнікі |
|
opeth.com |
Opeth выпусьцілі 10 студыйных альбомаў, тры канцэртныя DVD і тры канцыэртныя альбомы (два зь якіх ідуць разам з DVD), а таксама два бокс-сэта. Першы альбом — Orchid — выйшаў у 1995 годзе. Гурт прадаў больш як 1,5 млн альбомаў і DVD[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.