Kroŭ
беларускі музыка From Wikipedia, the free encyclopedia
беларускі музыка From Wikipedia, the free encyclopedia
Кроў (Kroŭ, Krou), сапраўднае імя Павал Карпеш[1] (нар. 1983, Горадня) — беларускі рэп-музыка, актор тэатру й незалежнага кіно, публіцыст, прадусар; бізнэсовец, стваральнік аднаго зь першых беларускамоўных хіп-хоп праектаў Чырвоным па Белым (ЧпБ).
Скончыў 9 клясаў у Горадні, выхоўваўся таксама на Пружаншчыне. Калі Паўлу было 15 гадоў, сям’я зьехала ў Польшчу[1], дзе ён працягнуў навучаньне ў ліцэі.
Працаваў прадусэрам на тэлеканале TVN. Стваральнік і вядоўца праграмы «Black Beat»[2] на радыё «Рацыя». Аўтар, рэжысэр, выканаўчы прадусар і вядучы адукацыйна-забаўляльнай праграмы для моладзі «YoLife!» на Белсат TV.
Заснаваў музычнае выдаўніцтва Ambasada Music Group, кампанію KROU Entertainment. Паводле стану на 2020 рок зьяўляецца сузаснавальнікам беларуска-польскай фірмы па гандлі піламатэрыяламі[1]. Гуляе ў варшаўскім клюбе па амэрыканскім футболе «Варшаўскія арлы(pl)».
Першы ягоны выступ з гуртом ЧпБ адбыўся ў 2005 годзе на фэстывалі Басовішча.
Прымаў удзел у Басовішчы-2005, Басовішчы-2006, Басовішчы-2007, XL BRUK MegaShow Festival — 2006, 2007… А таксама ў фэстывалі Беларускі Андэрграўнд 2 у Варшаве, на ім гурт ЧпБ упершыню выступіў у складзе: Krou, Realize, Zeman, Jaycop і DJ Spox.
Граў у варшаўскім (Польшча) тэатры «Stara ProchOFFnia», у п’есе «Неба» вядомага беларускага драматурга й сцэнарыста Андрэя Курэйчыка.
Граў адну зь першаплянавых роляў (боса гопнікаў) у сэнсацыйна-камэдыйным мастацкім фільме «Piąty Zmysł» (па-беларуску: Пятае Пачуцьцё) польскага рэжысэра Пётра Коханьскага.
Сольны праект Ambasadara KROU’a, вядомага слухачам з ужо вядомага гурту Чырвоным па Белым. Творчасьць Кроў’а адрозьніваецца ад ЧпБ больш мэйнстрымавым падыходам да хіп-хопу. Шыкоўныя, «смачныя», дынамічныя і модныя інструмэнталы. Цікавыя, саркастычныя, часам забаўныя, часам трохі агрэсіўныя тэксты перамяшаныя вялікай колькасьцю дасьціпных разынкавых рэплікаў, прыёмамі і непаўторнай плыньню.
Разьведзены, мае двух сыноў[1].
Жыцьцёвы дэвіз Krou: «Ты маеш роўна столькі, колькі хочаш мець. А калі маеш замала, значыць замала хочаш.»
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.