From Wikipedia, the free encyclopedia
«In Vino» — беларускі панк-рок гурт зь Менску, створаны франтмэнам Артурам Шустоўскім у 2003 годзе.
In Vino | |
Гады | 2003 — наш час |
---|---|
Месца ўтварэньня | Менск, Беларусь |
Мова | расейская |
Жанр | панк-рок |
Зьвязаныя праекты | «Бетон» |
Былыя ўдзельнікі | Аляксеей Івашка Дзяніс Дзенісевіч Кірыл Плявака Стэша Казак Юлія Капцяева Нік Пятровіч Аляксей Барозна Сяргей Сугак |
invinoband.by |
Восеньню 2003 году Артур Шустоўскі сустрэўся з бубначом Аляксеем Івашка, і яны вырашылі аб’яднацца ў свой гурт разам з экс-удзельнікамі гурту «Бетон»: бас-гітарыстам Дзянісам Дзенісевічам і сола-гітарыстам, бэк-вакалістам Кірылам Плявакам — абодва зь іх адыграюць у новым калектыве год[1]. Летам 2004 году крэсла за барабанамі пераймае Сяргей Сугак, а восеньню таго ж году ў гурт уліваецца бас-гітарыст Аляксей Баразна[1].
Кацярына Асіпчык для «Музыкальнай газеты» у 2007 годзе зрабіла разбор музычнай формулы гурту: панк-рок на смаркатыя тэксты пра каханьне[2].
Канцэртны аглядальнік «XLAM.BY» Юлія «Ju» Тынявіцкая пасьля выступу гурта на трыбьюце «Placebo» у 2008 годзе ўзгадвала, што для ўдзельнікаў гурту характэрны стыльныя касьцюмы, макіяж, і іх звычайна ў дастатку падтрымліваюць віскотныя дзяўчынкі[3]. Віка «Кактус» Нарко з «LiveSound.by» у аглядзе той жа імпрэзы пісала пра «заўзяты панк-рок з звонкім, амаль падлеткавым вакалам, над якім, дарэчы, яшчэ можна працаваць і працаваць»[4].
На прыкладзе трыбьюту «Ляпіса Трубяцкога» ў 2011 годзе грамадзкая кампанія «Будзьма Беларусамі!» сьведчыла апалітычнасьць гурта[5].
Музыкі гурту «Milque Twins» характарызавалі сваіх супернікаў па конкурсу «Музычны плэй-оф» у 2007 годзе як гурт, які дастойны фіналу й настрой якога спадабаўся[6].
Дар’я Рублеўская па выніках канцэрту на пяцігодзьдзе «Martin S.» перадавала пра «вузкае кола слухачоў» гурта[7].
Назва «In vino veritas» (па-лацінску: Ісціна ў віне) прыйшла да ўдзельнікаў з нагоды браць на першыя рэпэтыцыі па некалькі бутэлек віна, выпіты алькаголь зь якіх дазваляў пісаць песьні спарней[1][8]. Франтмэн Артур Шустоўскі тлумачыў Машы «СкаZка» Сказцы з «Музыкальнай газеты»: «Музыка стала цячы як віно, напоўнілася сэнсам, і ў словах была чутна нотка той праўды, якую называюць ісьцінай»[1]. Пад канец 2004 году апошняе слова ў назьве было вырашана ўбраць, бо «ісьціна прысутнічае ў самой музыцы»[1].
|
|
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.