II тысячагодзьдзе
часавы прамежак ад 1 студзеня 1001 року да 31 сьнежня 2000 року From Wikipedia, the free encyclopedia
II тысячагодзьдзе ад Нараджэньня Хрыстовага або нашай эры — тысячагодзьдзе, якое ахоплівае 1001—2000 рокі (XI—XX стагодзьдзі; у астранамічным вылічэньні ЮД 2086667.5 — 2451909.5[1]).

Тысячагодзьдзе ахоплівае Высокае і Позьняе Сярэднявечча ў Старым сьвеце, Залаты век іслама і пэрыяд Рэнэсансу, Раньні Новы час, Асьветніцтва, Вялікія адкрыцьці і каляніяльную эпоху. Два апошнія стагодзьдзі супадаюць з новай гісторыяй, дзе адбывалася індустрыялізацыя, зьяўленьне нацыянальных дзяржаваў, шпаркае разьвіцьцё навукі, распаўсюджаньне ўсеагульнай адукацыі і мэдыцыны. XX стагодзьдзе характарызуецца глябалізацыяй, двума сусьветнымі войнамі і зьяўленьнем Аб’яднаных нацыяў.
Адбыўся беспрэцэндэнтны рост насельніцтва Зямлі: ад 310 млн у 1000 да прыкладна 6 мільярдаў у 2000.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.