праграмная мапа кампаніі Google From Wikipedia, the free encyclopedia
Google Earth — кампутарная праграма, якая праецыруе спадарожнікавыя здымкі Зямлі на віртуальную паверхню сфэры. Акрамя гэтага, праграма зьмяшчае шмат мапаграфічнае інфармацыі. Першапачаткова праграма называлася EarthViewer 3D і была распрацаваная кампаніяй Keyhole, Inc., якую набыла Google у 2004 годзе і зрабіла праект агульнадасяжным. Існуе тры розныя ліцэнзіі: бескаштоўная, з абмежаваным функцыяналам; Google Earth Plus (скасаваная)[1][2], з дадатковымі функцыямі; і Google Earth Pro ($400/год), якая прызначаная для камэрцыйнага выкарыстаньня.
У 2005 годзе праект быў пераназваны, і пад назваю Google Earth дагэтуль распаўсюджваецца для сыстэмаў, працуючых на Windows 2000 і вышэй, Mac OS X 10.3.9 і вышэй, Linux вэрсіі 2.4 ці вышэй, а таксама на FreeBSD. Акрамя гэтага, Google Earth існуе як браўзэрнае пашырэньне, якое выйшла 28 траўня 2008 году.[3] З 28 кастрычніка 2008 году Google Earth працуе на плятформе iPhone OS, яго можна запампаваць у App Store.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.