From Wikipedia, the free encyclopedia
6-я армія — нямецкая армія, брала ўдзел у Другой сусьветнай вайне.
6-я армія | |
па-нямецку: 6. Armee | |
Гады існаваньня |
10 кастрычніка 1939 — 2 лютага 1943, 6 сакавіка 1943 — 8 траўня 1945 |
---|---|
Краіна | Трэці Райх |
Тып | агульнавайскавая |
Войны | Другая сусьветная вайна |
Удзел у |
|
Вядомыя камандзіры |
Вальтэр фон Райхэнаў Фрыдрых Паўлюс |
Падчас Другой сусьветнай вайны ўтворана 10 кастрычніка 1939 году і ўдзельнічала ў францускай кампаніі (у тым ліку ва ўзяцьці Парыжу) пад камандаваньнем Вальтэра фон Райхэнаў, затым у кампаніі ва Ўкраіне ўлетку 1941 году, пад камандаваньнем Паўлюса ў Сталінградзкай бітве. 2 лютага 1943 году была зьнішчана ў Сталінградзкім катле. Ізноў сфармавана на паўднёвым участку Ўсходняга фронту 6 сакавіка 1943 году, з армейскае групы «Холідт», пад камандаваньнем генэрала пяхоты (зь верасьня 1943 — генэрал-палкоўніка) Холідта. 8 траўня 1945 году ў Аўстрыі армія здалася ў амэрыканскі палон.
Існуюць сур’ёзныя дыскусіі адносна колькасьці арміі ў Сталінградзкай бітве. Важнасьць дыскусіі злучана з тым, што ад яе зыходу залежыць вызначэньне агульнае колькасьці нямецкіх сілаў у бітве, і, такім чынам, суадносіны сілаў у бітве ў цэлым. Таксама залежаць ад агульнае колькасьці вайскоўцаў VI Арміі і страты нямецкага боку. Дакумэнты вайсковых архіваў ФРН налічваюць у ёй на 17 кастрычніка 1942 году 334 000 чалавек у складзе 17 дывізіяў. Да 19 лістапада, аднак, да арміі былі далучаныя яшчэ тры дывізіі, што, несумнеўна, зьмяніла яе колькасьць. Усяго да 19 лістапада 1942 году ў ёй было 20 дывізіяў.
Падчас баёў за Сталінград у арміі была сфармавана дывізія «Фон Штумпфэльд», набраная з расейскіх і ўкраінскіх «добраахвотнікаў»[1] (аднак нямецкімі крыніцамі гэта не пацьвярджаецца, Ганс Дэр у кнізе «Паход на Сталінград», сьцьвярджае, што баявая група «Фон Штумпфэльд» у сьнежні 1942 г. трымала абарону на рацэ Чыр)[2][3].
Сьпіс самастойных часткаў, якія ўваходзілі ў склад VI А на 19.11.1942 (карпусы паказаны з поўначы на поўдзень):
VIII Армейскі корпус
XI Армейскі корпус
Камандзір: Генэрал-палкоўнік Карл Штрэкер
Начальнік штабу — Палкоўнік (Генэральнага штабу) Гроскурт
XIV танкавы корпус
Камандзіры:
Начальнік Штаба — Палкоўнік (Генэральнага штабу) Тунэрт
LI Армейскі корпус
IV Армейскі корпус
Акрамя таго, у «катле» апынуліся 9-я зенітная дывізія Люфтвафэ, румынскія 20-я пяхотная і 1-я кавалерыйская дывізіі.
2 лютага 1943 6-я армія капітулявала. 91 000 салдатаў патрапіла ў палон, зь якіх 86 000 загінула ў палоне.
6-я армія была зноў сфармавана на паўднёвым участку Ўсходняга фронту 6 сакавіка 1943 году, на аснове армейскае групы «Холідт», пад камандаваньнем генэрала пяхоты Холідта.
Склад 6-й арміі ў красавіку 1943:
Камандуючыя 6-й арміяю (другое фармаваньне):
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.