возера ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ячменек — возера ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Блакітных азёр.
Возера
Ячменек
Ячменек |
Возера належыць да басэйну ракі Страча і знаходзіцца на тэрыторыі ляндшафтнага заказьніка «Блакітныя азёры».
Назва возера паходзіць ад формы католавіны вадаёму, якая нагадвае ячменнае зярнятка.
Сярэдняя глыбіня возера складае 3,6 мэтру, максымальная — 8 мэтраў. Даўжыня Ячменека складае прыблізна 200 мэтраў, плошча — каля 2 гектараў. Катлівіна характарыхуецца крутымі схіламі.
У возеры і прыбярэжнай тэрыторыі расьце рэдкі від расьлінаў — меч-трава.
З возера Ячменек выцякае ручай у возера Глубелька. Возера знаходзіцца ў забалочаным лесе, прытокі ў яго адсутнічаюць.
Празрыстасьць вады высокая, аднак мінэралізацыя падвышаная і складае больш за 300 мг/л.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.