Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ян Міха́л Заві́ша (па-польску: Jan Michał Kieżgaiło Zawisza; 1658 — 20 траўня 1685) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста менскі.
Герб «Лебедзь» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1658 |
Памёр | 20 траўня 1685 Менск |
Пахаваны | |
Род | Завішы |
Бацькі | Андрэй Казімер Завіша Гэлена Аляксандра Агінская |
Жонка | Роза Валадковіч |
З роду Завішаў прыдомак Кезгайла гербу «Лебедзь» зьменены (апроч лебедзя на шчыце белая пяціляпёсткавая ружа ў кароне), першы з чатырох сыноў Андрэя Казімера Завішы, пісара вялікага літоўскага, і Гэлены Аляксандры з Агінскіх, каштэлянкі троцкай. Ян Міхал ажаніўся з Розай Валадковіч гербу «Радван», дачкой Стэфана, падсудка менскага, і Розы Сьлізень. Па мячу яна была ўнучкай Марціна Казімера Валадковіча, пісара земскага менскага, і Гэлены Кастравіцкай, а па кудзелі — Стэфана Яна Сьлізьня, рэферэндара вялікага літоўскага і старосты крэўскага, і Зоф’і з Катлоў, дачкі войскага старадубскага. Старасьціч менскі па бацьку, пасьля там жа быў старостам гродавым. Памёр маладым на 27 годзе жыцьця ў Менску. Дзяцей не было. Пахаваны ў капліцы Завішаў у менскім бэрнардынскім касьцёле.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.