Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ян Ласовіч (? — па 6 лютага 1481, Вільня) — рэлігійны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп луцкі (з 1463) і віленскі (з 1468).
Ян Ласовіч лац. Jan Łasovič | |
Адукацыя | |
---|---|
Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп |
Нарадзіўся | XV стагодзьдзе |
Памёр | не раней за 6 лютага 1481 |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў Вільні, паходзіў зь мяшчанскага (паводле Яна Длугаша) або шляхецкага роду гербу «Сыракомля» (паводле пазьнейшых дасьледчыкаў). Афіцыйныя лісты менавалі яго «Johannes Lossowicz civilis Vilnensis Lithuanus» (Ян Ласовіч, мяшчанін віленскі, літвін)[1].
З 1442 году навучаўся ў Кракаўскім унівэрсытэце, з 1449 году быў канонікам віленскім[2]. Дакумэнты Кракаўскага ўнівэрсытэту падаюць імя па-бацьку біскупа Яна — Янавіч.
24 студзеня 1463 году высьвечаны на біскупа луцкага. Перанёс рэзыдэнцыю біскупаў Луцкай дыяцэзіі ў мястэчка Порхаў (пазьнейшы Янаў Падляскі). Уваходзіў у склад Рады Вялікага Княства Літоўскага. 4 траўня 1468 году высьвечаны на біскупа віленскага.
Апекаваўся пашырэньнем сеткі парафіяў, асьвяціў шматлікія новыя касьцёлы. Займаўся гаспадарчай дзейнасьцю. Браў удзел у замежнай палітыцы дзяржавы, асабліва ў дачыненьнях з Тэўтонскім ордэнам[3].
Захаваўся (у пазьнейшай лацінскай транскрыпцыі) дарчы ліст князя Аляксандра Гальшанскага 1473 году, якім ён перадаваў частку свайго майна ў Сьвіранах пад апеку біскупа Яна Ласовіча: «…Я Александр князя Юръя сын Семеновича Гольшански … полецаю и даю Богу и святому Станиславу костела виленского часть именья моего у Свиранах, дельницу отчызны моей… . А того именья пирвей выписаного князь Ян з Божей ласки бискуп Виленски нынейшы и его наместник потым будучы мають быть опекуны и державцы <…>. А пры тым были князь Ян с Божей милости бискуп Виленски…»[4].
У нямецкай даручнай грамаце Паноў-Рады ВКЛ паслу Якубу Неміровічу да майстра Тэўтонскага ордэну ў 1472 годзе трансьлітараваныя імёны біскупа Яна і іншых паноў-радных падаваліся ў славянскай форме: біскуп віленскі Ян Ласовіч (Johanne Lossowitcz), канцлер Радзівіл Остыкавіч (Rodiwil Ostikowitcz), староста жамойцкі Ян Кезгайлавіч (Johanne Kensgaylowitcz), маршалак і стараста гарадзенскі Сенька Судзівоевіч (Stenke Sudywogewitcz), стараста полацкі Алёхна Судымонтавіч (Olechno Sudymonthowitcz), маршалак дворны Івашка Ходзькавіч (Iwaschko Chodkowitcz), маршалак Ян Кучук (Johann Kuczuk)[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.