Яніна Міхайлаўна Германовіч (у шлюбе — Кляшторная; 1909, Раванічы, Ігуменскі павет, Менская губэрня — 1959, Менск) — службовец, жонка беларускага паэта Тодара Кляшторнага.
Яніна Германовіч | |
Яніна Германовіч, Сыбір | |
Дата нараджэньня | 1909 |
---|---|
Месца нараджэньня | Раванічы, Ігуменскі павет, Менская губэрня |
Дата сьмерці | 1959 |
Месца сьмерці | Менск |
Муж | Тодар Кляшторны |
Дзеці | Тадзіяна, Весналіна і Мая |
Біяграфія
Нарадзілася ў 1909 годзе ў в. Раванічы Ігуменскага павету Менскай губэрні ў сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Выйшла замуж за беларускага паэта Тодара Кляшторнага, гадавала траіх дачок: Тадзіяну (1932 г.н.), Весналіну і Маю (1937 г.н.). Працавала афіцыянткай у 1-й сталовай Мінваенторга.
Арыштаваная 28 лістапада 1937 году па адрасе Менск, вул. Фабрычная, д. 10/4, кв. 7 і асуджаная асобай нарадай пры НКУС БССР як «член сям’і (жонка) здрадніка радзімы» да 8 гадоў выпраўленча-працоўных работ. 24 студзеня 1938 году разам з дачкой Маяй прыбыла з Аршанскай турмы ў Акмолінскі лягер жонак здраднікаў Радзімы Карагандзінскага канцлягеру НКУС Казаскай ССР[1]. Вызваленая 1 сьнежня 1945 году.
Імаверна, у канцы 1940-х — пачатку 1950-х гадоў ізноў арыштаваная і высланая ў г. Бялова Кемераўскай вобласьці РСФСР. Канчаткова вызваленая ў 1955 годзе. Рэабілітаваная трыбуналам Беларускай вайсковай акругі 4 лістапада 1955 году. У 1957 годзе кошт канфіскаванай у яе маёмасьці быў «кампэнсаваны».
Памерла ў 1959 годзе ў Менску.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.