Ігуменскі павет (па-расейску: Игуменскій уѣздъ, Игуменский уезд) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Менскай губэрні Расейскай імпэрыі, што існавала ў 17931924 гадах. З 1923 па 1924 гады насіла назву Чэрвеньскі павет. Адміністрацыйны цэнтар — горад Ігумен.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Ігуменскі павет
Игуменскій уѣздъ, Игуменский уезд
Агульныя зьвесткі
Краіна Расейская імпэрыя, БССР
Статус Павет
Уваходзіць у Менская губэрня
Адміністрацыйны цэнтар Ігумен
Дата ўтварэньня 1793
Дата скасаваньня 1924
Насельніцтва (1897) 234,8 тыс.
Плошча 10,1 тыс. км²
Месцазнаходжаньне Ігуменскага павету
Thumb
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы
Закрыць

Адміністрацыйны падзел

У 1913 годзе ў павеце было 23 воласьці: Амяльняская, Белічанская, Брадзецкая, Верхменьская, Грэбеньская, Даўжанская, Дудзіцкая, Дукорская, Кліноўская, Магільнянская, Навалікоўская, Пагарэльская, Пагосцкая, Пукаўская, Пухавіцкая, Пярэжырская, Слабода-Пырашаўская (цэнтар — с. Пырашава), Сьмілавіцкая, Узьдзенская, Цітвянская, Шацкая, Юравіцкая, Якшыцкая[1].

Гісторыя

Ігуменскі павет у складзе Менскай губэрні Расейскай імпэрыі быў утвораны ў 1793 годзе пасьля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай. З 1795 па 1796 належаў да Менскага намесьніцтва. У 1921 Менская губэрня была скасаваная й павет перайшоў у прамое падпарадкаваньне БССР. 18 верасьня 1923 пераназваны ў Чэрвеньскі павет.

У 1924 годзе павет быў скасаваны.

Насельніцтва

Паводле зьвестак перапісу 1897 году ў павеце пражывала 234,8 тыс. чал. У тым ліку беларусы — 82,6%; жыды — 12,3%; палякі — 2,9%; расейцы — 1,8%. У павятовым горадзе Ігумене пражывала 4573 чал.[2]

Літаратура

  • Алесь Карлюкевіч. Ігуменскі павет (Падарожжа па родным краі). — Мн., Беларусь, 2020. С. 199. ISBN 978-985-01-1337-5
  • Алесь Карлюкевіч. Сцежкамі Ігуменшчыны. — Мн., Беларусь, 2008. С. 246
  • Алесь Карлюкевіч. Ігуменскі блакнот. Краяўначыя замалёўкі. — Мн., 2005. С. 235
  • Алесь Карлюкевіч. Вандроўкі па Ігуменшчыне // Полымя, № 10, 2011

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.