Язэп Гашкевіч

беларускі дыплямат, мовазнавец, натураліст, арыенталіст From Wikipedia, the free encyclopedia

Язэп Гашкевіч

Во́сіп Анто́навіч Гашке́віч — дыплямат, навуковец-мовазнавец, дасьледчык Японіі і Кітаю, натураліст, арыенталіст.

Хуткія факты 1-ы консул Расейскай імпэрыі ў Японіі, Асабістыя зьвесткі ...
Восіп Гашкевіч
лац. Vosip Haškievič
Thumb
1-ы консул Расейскай імпэрыі ў Японіі
5 лістапада 1858  1865
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся4 (16) красавіка 1814
сяло Стралічаў, Рэчыцкі павет
Памёр3 (15) траўня 1875 (61 год)
маёнтак Малі, Ашмянскі павет, Віленская губэрня
АдукацыяПецярбурская духоўная акадэмія(en) (1839)
Дзеці Сын: Восіп Восіпавіч Гашкевіч (ад другога шлюбу)
Бацька Антон Іванавіч Гашкевіч
Маці Глікерыя Якаўлеўна Гашкевіч
Род Гашкевіч
Узнагароды
Ордэн Сьвятой Ганны
Ордэн Сьвятой Ганны
ІІ ступені (1857),
Ордэн сьвятога Станіслава
Ордэн сьвятога Станіслава
ІІІ ступені, Дзямідаўская прэмія(en) (1857)
Закрыць

Біяграфія

Thumb
Мэтрычны запіс аб нараджэньні-хросьце Язэпа Гашкевіча ў сяле Стралічаў, што на Хвойнікшчыне.
Thumb
Запіс аб сьмерці Язэпа Гашкевіча ў маёнтку Малі на Астравеччыне.

Язэп Гашкевіч нарадзіўся 4 (16) красавіка 1814 г. у сям’і сьвятара Міхайлаўскай царквы сяла Стралічаў на Хвойнікшчыне (колішні Рэчыцкі павет Менскай губэрні). Навучаўся ў царкоўна-прыходзкай школе(ru), дзе настаўнікам быў ягоны бацька. У 12 гадоў паступіў у Менскую духоўную сэмінарыю(ru). Скончыў Пецярбурскую духоўную акадэмію (1839), дзе авалодаў ангельскай, габрэйскай, грэцкай, лацінскай, нямецкай і францускай мовамі. У 1839 годзе выдаў літаграфскім спосабам Біблію, што зьмяшчала першы пераклад старазапаветных кніг з габрэйскай мовы на расейскую.

У 1839—1849 гадах у складзе Расейскай духоўнай місіі ў Пэкіне. Дасьледаваў культуру Кітаю, вывучаў кітайскую, карэйскую і японскую мовы. Адначасова займаўся пытаньнямі астраноміі і мэтэаралёгіі, сабраў калекцыю насечнікаў. У якасьці драгамана (перакладчыка) суправаджаў на фрэгаце «Палада» дыпляматычную місію Я. В. Пуцяціна ў Японію (1852—1855). 3ь ягоным удзелам заключаны Сімодзкі трактат — першая расейска-японская дамова, якая паклала пачатак двухбаковым дыпляматычным і гандлёвым адносінам[1]. Па дарозе зь Японіі захоплены ў палон ангельцамі (з прычыны Крымскай вайны 1853—1856), знаходзіўся ў Ганконгу, потым у Вялікабрытаніі. У 1856 вярнуўся ў Расею.

У 1858—1865 гадах першы расейскі консул у Японіі (на Хакадатэ), адначасова выкладаў у Хакадацкай расейскамоўнай школе. Адзін зь першых замежнікаў, якому дазволілі наведаць унутраную Японію, у тым ліку двор сёгуна (правіцеля Японіі) у Эда (цяпер Токіё). Пасьля адмены ў Японіі забароны на пропавед хрысьціянства, Гашкевіч зьвярнуўся ў Сынод з просьбаю даслаць годнага сьвятара. Дасланы быў айцец Мікалай Касаткін, пазьней кананізаваны Праваслаўнаю Царквою як сьвяціцель Мікалай Японскі. Пасьля сьмерці жонкі ў 1864 годзе вярнуўся ў 1865-ым у Пецярбург. У кастрычніку 1867 выйшаў у адстаўку і жыў у маёнтку Малі (цяпер Астравецкі раён), дзе працягваў займацца ўсходняй філялёгіяй. Узяў другі шлюб з дачкой адстаўнога палкоўніка.

Шматлікія калекцыі флёры і фаўны паўднёвай Афрыкі і паўднёва-ўсходняй Азіі, сабраныя ў час падарожжаў, Гашкевіч перадаў Заалягічнаму музэю Акадэміі Навук у Пецярбурґу. Выдадзены ім першы ў Расеі «Японска-расейскі слоўнік» (1857, разам з Тацібана Каосай) адзначаны мэдалём Пецярбурскай АН і Дзямідаўскай прэміяй. Дасканала валодаў 13 мовамі.

Паводле мэтрычнага запісу ў кнігах Астравецкай царквы, спачыў 3 (15) траўня 1875 г.[2] Пахаваны на праваслаўных могілках у Астраўцы (сёньня не існуюць; раней жа месьціліся ля касьцёлу, а на той час царквы, сьвятых Казьмы і Даміяна).

Ушанаваньне

Ягонае імя носяць вуліца ў Менску, заліў у Паўночнай Карэі (па-карэйску: Чосанман) і некаторыя дасьледаваныя ім невядомыя вусякі. У японскім пасёлку Хэда(en) (прэфэктура(en) Сідзуока(en), востраў Хансю) ёсьць музэй з матэрыяламі пра Восіпа Гашкевіча, у гарадку Фудзі(en) (прэфэктура Сідзуока) стаіць помнік(en) чальцам фрэгата(en) «Дыяна», на якім значыцца прозьвішча і Гашкевіча. У горадзе Хакадатэ(en) (востраў Хакайда), дзе было першае расейскае консульства(simple), у 1989 годзе ўстанавілі ў музэі бронзавы бюст(be) Восіпа Гашкевіча. Таксама бюст паставілі і ў Астраўцы (Гарадзенская вобласьць, Беларусь)[3].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.