Remove ads
вёска ў Сувальскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Штабін (польск. Sztabin) — вёска ў Польшчы, на рацэ Бобры. Цэнтар сельскай гміны Сувальскага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2006 год — 920 чалавек.
Штабін лац. Štabin | |
польск. Sztabin | |
Агульны выгляд | |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Сувальскі |
Гміна: | Штабін |
Насельніцтва: | 920 чал. (2006) |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Паштовы індэкс: | 16-310 |
Нумарны знак: | BAU |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°40′59.9″ пн. ш. 23°7′0.1″ у. д. |
Штабін | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Штабін — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Гісторыя Штабіна пачалася ў XVI ст., калі Храптовічы заснавалі тут вёску Асінкі. У гэты час мясцовасьць уваходзіла ў склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва.
У 1513 годзе з фундацыі Фёдара Храптовіча ў Асінках збудавалі капліцу. У 1627 годзе Адам Храптовіч збудаваў на месцы капліцы царкву. Каля 1656 году замест царквы пачаў дзеяць касьцёл[1].
У 1760 годзе канцлер Яўхім Храптовіч надаў Асінкам новую назву — Штабін. У 1766 годзе мястэчка атрымала прывілей на таргі і кірмашы.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Штабін апынуўся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губэрні.
У XIX ст. Штабін знаходзіўся ў валоданьні Бжастоўскіх. На 1827 год у мястэчку было 63 будынкі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Штабін занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Штабін абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Штабін апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Беластоцкім ваяводзтве.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Штабін акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень вёску перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Штабін увайшоў у склад БССР, у Беластоцкую вобласьць. З чэрвеня 1941 да верасьня 1944 году вёска зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Штабін Польскай Народнай Рэспубліцы. У 1975—1998 гадох вёска ўваходзіла ў склад Сувальскага ваяводзтва.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.