From Wikipedia, the free encyclopedia
Шалёўка — знадворная абшыўка дошкамі ці дранкамі сьцяны, франтону і іншых элемэнтаў драўлянага будынку. Выконвае дэкаратыўную і засьцерагальную функцыі. Выкарыстоўваецца ў сядзібна-палацавым і культавым будаўніцтве, асабліва ў народным дойлідзтве.
Зьявілася ў беларускім манумэнтальным дойлідзтве XVII стагодзьдзя, пераважна ў сядзібна-палацавым і культавым, пад уплывам мураванай архітэктуры стылю рэнэсансу. Пашырылася ў 2-й пал. XVIII ст. ў архітэктуры стыляў каталіцызму і ампіру. У сядзібным дойлідзтве стварала гарызантальны, у культавым дойлідзтве — вэртыкальны рытм.
У народным дойлідзтве шырока выкарыстоўваецца з 1940-1950-х гг. Вядомы шалёўка вэртыкальная, гарызантальная, гарызантальная з нашчыльнікамі, камбінаваная, у елачку, ромбападобная і інш. На ўсходзе і паўднёвым усходзе Беларусі шалёўка сьцен і франтонаў утварае шэраг гарызантальных паясоў, кожны зь якіх мае адметны малюнак. Вуглы закрываюцца дошкамі, часта з накладнымі элемэнтамі ці прапілоўкай. Дэкаратыўны акцэнт узмацняюць фігурныя паяскі, ажурныя карнізы і інш. Арыгінальная шалёўка франтонаў жыльля цэнтральнага Палесься з выкарыстаньнем салярных матываў. Мастацкая выразнасьць шалёўкі ўзмацняецца расфарбоўкай з выкарыстаньнем кантрастных колераў ці розных адценьняў аднаго колеру.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.