Фёдар Цютчаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фёдар Цютчаў

Фёдар Іванавіч Цютчаў (па-расейску: Фёдор Иванович Тютчев; 5 сьнежня 1803 — 27 ліпеня 1873) — расейскі паэт, дыплямат, цэнзар.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Закрыць

На беларускую мову вершы пераклалі Алег Бембель, Васіль Вітка, Леанід Дранько-Майсюк, Хведар Жычка, Васіль Зуёнак, Аляксей Каўка, Пятро Макарэвіч, Яўген Міклашэўскі, Юрась Сьвірка, Іван Чыгрын[4][5].

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і царскага чыноўніка Івана Мікалаевіча Цютчава (1776—1846) і ягонай жонкі Кацярыны Львоўны Талстой (1776—1866). Меў чатырох братоў і сястру. Жыў у Мюнхэне, Турыне, быў знаёмы з Гайнэ ды Шэлінґам. Удзелу ў літаратурным жыцьці ня браў і ніколі сам сябе ня зваў літаратарам. Захавалася каля 400 ягоных вершаў, некаторыя радкі зь якіх вельмі часта цытуюцца ў Расеі.

Ягоныя раньнія вершы належаць паэтычнай традыцыі XVIII стагодзьдзя. У 1830-х гадох у іх асабліва моцныя традыцыі эўрапейскага, асабліва нямецкага, рамантызму. Гэта збольшага філязофская, мэдытатыўная лірыка, асноўныя тэмы якое — разважаньні аб сьветабудове, чалавечым лёсе, натуры. У 1840-я гады ён піша некалькі палітычных артыкулаў, прысьвечаных праблеме ўзаемаадносінаў Расеі ды Заходняй цывілізацыі. У 1850-х гадох Цютчаў стварае шмат пранізьлівых любоўных вершаў, у якіх каханьне асэнсоўваецца як трагедыя. Пазьней яны былі аб’яднаныя ў гэтак званае «Дзянісьеўскае кола», г. зн. цыкл вершаў, прысьвечаных палюбоўніцы паэта Алене Дзянісьевай. У 1860-я ды 1870-я гады ў творчасьці Цютчава пераважаюць палітычныя вершы.

Найбольш знакаміты ягоны верш — «Silentium!» («Маўчаць»), горкі заклік да маўчаньня, шкадаваньне аб тым, што адзін чалавек ніколі ня можа цалкам зразумець іншага. Радок «Мысль изреченная есть ложь» («Думка сказаная ёсьць хлусьнёю») — адзін з тых афарызмаў Цютчава, што цытуюцца часьцей за іншыя, таксама як «Умом Россию не понять» («Розумам Расею не зразумець») ды «Нам не дано предугадать, как слово наше отзовется» («Нам ня дадзена прадбачыць, як адгукнецца наша слова»).

Пераклад

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.