беларускі літаратар From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксе́й Канстанці́навіч Ка́ўка (20 верасьня 1937, Машчаліна, Ігуменскі раён Менскай вобласьці – 22 сакавіка 2024[2]) — беларускі гісторык і літаратуразнаўца, грамадзкі дзяяч. Доктар філялягічных навук (1991), кандыдат гістарычных навук (1971).
Аляксей Каўка | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 20 верасьня 1937 або 1937[1] |
Памёр | 21 сакавіка 2024 |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | літаратуразнаўца, гісторык, грамадзкі дзяяч |
Мова | расейская мова, польская мова і беларуская мова |
Узнагароды |
Скончыў БДУ (1961), Акадэмію грамадзкіх навук пры ЦК КПСС (1971). 3 1954 на культурна-асьветніцкай і камсамольскай рабоце. У 1971-79 і 1983-87 гадох — у Інстытуце эканомікі сусьветнай сацыялістычнай сыстэмы АН СССР, у 1979-82 гг. — прадстаўнік Саюзу савецкіх таварыстваў дружбы і культурных сувязяў з заграніцай, дараднік амбасады СССР у Польшчы. 3 1987 году — галоўны рэдактар часопісу «Советское славяноведение», з 1989 — у Інстытуце сусьветнай літаратуры імя Максіма Горкага Расейскай АН.
Дасьледаваў гісторыю Польшчы, польскага рабочага руху, савецка-польскіх адносінаў. 3 канца 1970-х гадоў распрацоўвае праблемы адраджэньня і станаўленьня нацыянальнай самасьвядомасьці, творчасьці Ф. Скарыны, Я. Купалы, К. Езавітава, І. Луцкевіча, В. Ластоўскага, М. Улашчыка і інш. Укладальнік літаратурна-навуковых штогоднікаў «Скарыніч» (вып. 1—3, 1991—97).
У 1976-77 гадох напісаў «Ліст да расейскага сябра» (па-расейску: Письмо русскому другу) — палемічны твор пра стан беларускай мовы й парушэньне моўных правоў у Савецкай Беларусі. Ліст распаўсюджаваўся самвыдатам, патрапіў у Польшчу, затым — у Лёндан, дзе быў выдадзены паралельна на расейскай і ангельскай мовах у 1979 годзе.[3][4]
Дзякуючы яго дыпляматычнаму пашпарту на Захад была перапраўленая паштоўка беларускага мастака Яўгена Куліка, якая была прысьвечаная 1000-годзьдзю Беларусі (1980). Гэтая дата была адзначаная цэлым шэрагам акцыяў беларускае апазыцыі, сярод якіх і выпуск паштовак. Беларуская дыяспара ў ЗША аддрукавала паштоўку і распаўсюдзіла яе па сьвеце, у тым ліку і ў Беларусі. Факт выхаду такой паштоўкі стаў прадметам разбору КДБ.
Таксама пераслаў на Захад рукапіс кнігі беларускага сацыёляга Алега Бембеля «Родная мова і сацыяльны прагрэс». Гэтая кніга сталася вынікам сацыялягічных дасьледаваньняў і экспэртных ацэнак статусу беларускае мовы ў БССР і сьведчыла пра палітыку КПСС у нацыянальнай сфэры. У 1985 кніга была выдадзеная ў Лёндане на беларускай мове і атрымала распаўсюджаньне сярод колаў беларускае апазыцыі. Супраць аўтара адразу распачаўся перасьлед, але пачатак перабудовы выратаваў яго. Гэтая кніга мела вялікае значэньне для разьвіцьця беларускае грамадзкае думкі ў другой палове 1980-х. У перасылцы рукапісу на Захад праз Варшаву Каўку дапамагаў гісторык, дзеяч беларускага руху ў Польшчы Юры Туронак.
Быў сябрам КПСС з 1956 году. У студзені 1991, на другі дзень крывавае драмы ў Вільні, даслаў зь Ленінграду (быў там у камандоўцы) на імя М.Гарбачова ў ЦК, а таксама сакратару парткаму свайго інстытуту тэлеграму аб сваім выхадзе з «партыі — жандара і ворага нацыянальнага самавызначэньня народаў».
У 1989 быў абраны ў Сойм БНФ I-га скліканьня. Пасьля адышоў ад партыйнае дзейнасьці. Жыў у Маскве і працягваў займаць актыўную грамадзкую пазыцыю. У 1995 пераклаў зь беларускай на расейскую мову (суаўтар пераклада, аўтар прадмовы) і выдаў у Маскве паэму Ведзьмака Лысагорскага (вобразны і легендарны псэўданім невядомага аўтара) «Луку Мудзішчаву прывітаньне з Расеі», дзе ў вострай сатырычнай форме даецца ацэнка аўтарытарнага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Браў актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзеньні ў Маскве акцыяў, накіраваных на абарону правоў чалавека ў Беларусі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.