Фёдар Мачалаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фё́дар Іларыё́навіч Мача́лаў (1915, в. Лозы Сожнаўскага раёну Курскай вобласьці, Расейская імпэрыя29 сьнежня 1941, каля Таржку Цьвярской вобласьці, РСФСР, СССР) — савецкі пілёт-зьнішчальнік, удзельнік баёў на тэрыторыі Беларусі ў гады Другой сусьветнай вайны.

Хуткія факты Месца нараджэньня, Месца сьмерці ...
Фёдар Іларыёнавіч Мачалаў
Фёдор Илларионович Мочалов
1915 — 29 сьнежня 1941
Месца нараджэньня Лозы Сожнаўскага раёну Курскай вобласьці
Месца сьмерці Таржок Цьвярской вобласьці
Прыналежнасьць СССР
Род войскаў авіяцыя
Гады службы 1939—1941
Званьне капітан
Частка 33-і зьнішчальны авіяцыйны полк
5-ы гвардзейскі зьнішчальны авіяцыйны полк
Узнагароды
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Закрыць

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў 1915 року ў вёсцы Лозы Сожнаўскага раёну Курскай вобласьці[1] (паводле іншых зьвестак у вёсцы Верхнія Лозы Белгарадзкай вобласьці[2]).

Скончыў адэскую вучэльню лётчыкаў (1939).

22 чэрвеня 1941, у першы дзень нямецкага ўварваньня ў Беларусь, намесьнік камандзіра эскадрыльлі 33-га авіяцыйнага палку Фёдар Мачалаў адным зь першых зьбіў варожы самалёт-выведнік[3]. Са жніўня 1941 — капітан, камандзір зьвяна ў складзе 129-га зьнішчальнага авіяцыйнага палку (пазьней пераўтвораны ў 5-ы гвардзейскі зьнішчальны авіяцыйны полк[4]). У выніку штурмавых дзеяньняў з удзелам Мачалава было зьнішчана 15 самалётаў, 7 цыстэрнаў з палівам, 10 агнявых пунктаў, 12 аўтамашын з грузам і 700 вайскоўцаў.

Загінуў 29 сьнежня[1] (або 26 сьнежня[2]) 1941 у раёне Таржку пры спробе пасадзіць ЛаГГ-3, у якога спыніўся матор[3]. Пахаваны ў вёсцы Залазіна Новакарэльскага раёну Калінінскай вобласьці, перазахаваны ў братэрскую магілу ля вёскі Талмачы Ліхаслаўскага раёну Цьвярской вобласьці[5]. Загадам №102 ад 28 сакавіка 1942 узнагароджаны ордэнам Леніна (пасьмяротна).

Памяць

Імя Фёдара Мачалава носіць вуліца ў Пружанах Берасьцейскай вобласьці, дзе ён служыў на пачатку вайны.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.