From Wikipedia, the free encyclopedia
Ку́рская во́бласьць (па-расейску: Курская область) — вобласьць у эўрапейскай частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Курск. Вобласьць уваходзіць у Цэнтральную фэдэральную акругу, мяжуе з Бранскай, Арлоўскай, Ліпецкай, Варонескай і Белгародзкай абласьцямі. Мае вонкавую мяжу з Украінай на захадзе. Вобласьць утворана 13 чэрвеня 1934 году.
Курская вобласьць | |
Курская область | |
Герб | Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | вобласьць |
Уваходзіць у | Цэнтральная фэдэральная акруга Цэнтральна-Чарназёмны эканамічны раён |
Адміністрацыйны цэнтар | Курск |
Дата ўтварэньня | 13 чэрвеня 1934 |
Губэрнатар | Аляксандар Міхайлаў |
Насельніцтва (2010) | 1 126 504[1] (43-е месца) |
Шчыльнасьць | 37,6 чал./км² |
Плошча | 29 997 км² (65-е месца) |
Месцазнаходжаньне Курскай вобласьці | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +4 |
Код ISO 3166-2 | RU-KRS |
Код аўтам. нумароў | 46 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Тэрыторыя Курскай вобласьці разьмешчана на паўднёва-заходніх схілах Сярэднярускага ўзвышша. Характарызуецца наяўнасьцю старажытных і сучасных формаў лінейнай эрозіі — густыя сеткі складана-разгалінаваных рачных далінаў і яраў, якія падзяляюць межавыя паверхні, што вызначае зьлёгку ўзгорысты раўнінны рэльеф. Рэльеф мае складаны характар вэртыкальнага й гарызантальнага разьдзяленьня, характарызуецца наяўнасьцю разнастайных вышынных ярусаў.
Клімат Курскай вобласьці ёсьць умерана кантынэнтальным, з умерана халоднай зімой і цёплым летам. Кантынэнтальнасьць узмацняецца з захаду на ўсход.
Курская вобласьць не разьмяшчае значнымі воднымі рэсурсамі, нягледзячы на тое, што мае густую рачную сетку (0,17 км/км²), з аб’ёмам гадавога сьцёку 3,38 км³. Рэкі заходняй і цэнтральнай частцы вобласьці (79% тэрыторыі) належаць да басэйна Дняпра, а ўсходняй (21% тэрыторыі) — да басэйна Дону. Колькасьць усіх рэк вобласьці даўжынёю больш за 10 км — 188, а іхняя агульная даўжыня — амаль 5160 км.
У 1708 годзе пры падзеле Расейскай імпэрыі на 8 губэрняў Курскі край увайшоў у склад Кіеўскай губэрні. У 1719 годзе Кіеўская губэрня была падзелена на 4 правінцыі: Кіеўскую, Белгародзкую, Сеўскую й Арлоўскую. Тэрыторыя сучаснай Курскай вобласьці была падзелена паміж Белгародзкай і Сеўскай правінцыямі. У 1727 годзе было створана Белгародзкае намесьніцтва ў складзе Белгародзкай, Сеўскай і Арлоўскай правінцыямі. У 1749 годзе яно было пераўтворана ў Белгародзкую губэрню.
Насельніцтва вобласьці паводле вынікаў Усерасейскага перапісу насельніцтва 2010 году складае 1 126 504 чалавека. Шчыльнасьць насельніцтва — 37,6 чал/км². Найбольшай паводле колькасьці нацыянальнай групай зьяўляюцца расейцы (96,5%), другой паводле колькасьці ёсьць украінцы (1,3%).
Эканоміка вобласьці заснавана на выкарыстаньні двух асноўных відаў прыродных рэсурсаў: урадлівых сельскагаспадарчых зямель і жалезных рудаў Курскай магнітнай анамаліі, якія здабываюцца ў Міхайлаўскім кар’еры. У Расейскай Фэдэрацыі Курская вобласьць вылучаецца прадукцыяй сельскай гаспадаркі, здабычай жалезнай руды, вытворчасьцю цукру й выпрацоўкай электраэнэргіі (Курская АЭС), прадукцыяй лёгкай прамысловасьці[2].
Сельскагаспадарчыя ўгодзьдзі ў гаспадарках усіх катэгорыяў складаюць 2146 тыс. га, або 72% усіх зямель вобласьці, ральля складае 1628 тыс. га, або 54%. У вобласьці вырошчваюць збожжавыя, тэхнічныя, кармавыя культуры. Разводзяць буйную рагатую жывёлу мясамалочнага напрамку, сьвіней, птушку.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.