Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фабія́н Гіля́равіч Шантыр (пс. Н.Светлов; А.Хмара; крыптанімы: Ф. Ш.; Ф.Ш-р; Фабіян Шан-р; Ш. Ф.; (4 лютага [ст. ст. 23 студзеня] 1887, Слуцак — 29 траўня 1920, Навазыбкаў) — беларускі публіцыст, празаік, паэт, перакладчык, грамадзкі і дзяржаўны дзяяч.
Фабіян Шантыр | |
камісар па нацыянальных правах Часовага ўраду БССР | |
---|---|
1 студзеня — 2 лютага 1919 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
4 лютага 1887 |
Памёр: |
29 траўня 1920 (33 гады) |
Партыя: | Беларуская сацыялістычная грамада |
Сужэнец: | Зоська Верас |
Дзеці: | Антон Шантыр[d] |
За ўдзел у рэвалюцыйных падзеях зьняволены ў Слуцкай турме ў 1905—1907 гадох. У 1909 жыў у Слуцку; з 1910 у Капылі. Працаваў мулярам, адвакатам, настаўнікам.
Пачаў друкавацца ў газэце «Наша ніва», дзе ў 1909—1912 зьмяшчаў празаічныя абразкі-імпрэсіі; там жа апублікаваў некалькі паэтычных твораў. У 1914 мабілізаваны ў расейскае войска, служыў наглядчыкам палявога шпіталю ў Бабруйску. У 1916—1917 удзельнічаў у рабоце клюбу «Беларуская хатка», куды прыяжджаў з Бабруйску. Пазнаёміўся тамака з Зоськай Верас, зь якой пасьля ажаніўся. У 1919 мелі сына Антона[1].
У 1917 стаў адным зь лідэраў левага крыла Беларускай сацыялістычнай грамады. На Зьезьдзе беларускіх нацыянальных арганізацыяў (Менск, 25—27 сакавіка 1917) абраны ў БНК; у ліпені 1917 — у Цэнтральную раду беларускіх арганізацыяў і партыяў.
Удзельнічаў у 1-м Усебеларускім зьезьдзе у сьнежні 1917. Тады, кіруючы левай фракцыяй, шукаў парытэтнага хаўрусу з бальшавікамі. У 1918 супрацоўнік Слуцкага павятовага вайсковага камісарыяту, загадчык Смаленскага аддзяленьня Белнацкаму. Адзін з аўтараў зборніку «Зажынкі» (Масква, 1918).
Напачатку 1919 камісар па нацыянальных справах Часовага ўраду БССР. У той год арыштаваны зь іншымі чальцамі ўраду[2]. Пасьля — супрацоўнік Менскага губэрнскага ваеннага камісарыяту і Асобай харчовай камісіі Заходняга фронту.
Удзельнічаў у выданьні газэты «Савецкая Беларусь». У лютым 1920 мабілізаваны ў Чырвоную Армію. 17 красавіка 1920 арыштаваны асобным аддзелам 16-ай арміі і 26 красавіка прыгавораны да НМП. Расстраляны 29 траўня ў горадзе Навазыбкаў[3].
Стаўся першаю ахвяраю бальшавіцкага тэрору як у беларускай палітыцы, так і ў беларускай літаратуры[4].
Напісаў апавяданьні «Захар», «Ноч» і «Пад шум лесу»[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.