беларускі ксёндз From Wikipedia, the free encyclopedia
Фабія́н Пачо́бут-Адляні́цкі (1897 — 4 ліпеня 1944, Казьлякевічы, Берасьцейская вобласьць) — беларускі каталіцкі сьвятар. Верагодна, брат сьвятара Юрыя Пачобута-Адляніцкага.
Фабіян Пачобут-Адляніцкі | |
Адукацыя | |
---|---|
Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар |
Нарадзіўся | 1897 |
Памёр | 4 ліпеня 1944 |
Пахаваны |
Скончыў Пінскую (?) духоўную сэмінарыю. У 1921 року прыняў сакрамэнт сьвятарства. У 1926—1928 роках вікарый парафіі Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Пружане. Ад 1931 — пробашч касьцёлу сьв. Апосталаў Пятра і Паўла ў в. Сьлядзянаў Цеханавецкага дэканату (Бельска-Падляскі павет). У 1936 року служыў у Бярозе-Картускай[1].
Ад 1937 року служыў у парафіі сьв. Юзэфа ў Лунінцы, дэкан аднайменнага дэканату. У нататках кіраўніка Прадстаўніцтва прэзыдэнцкага бюро (польск. Biuro Prezydialne Delegatury) Стэфана Паўлоўскага ў 1944 року Пачобут-Адляніцкі названы дэлегатам ураду на тэрыторыі ўсходняга Палесься(pl)[2]. Таго ж року арыштаваны нацыстамі за дапамогу жыдам і партызанам. Расстраляны ў вёсцы Казьлякевічы (цяпер у Баранавіцкім раёне). Пахаваны на могілках у Пінску.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.