беларускі пісьменьнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзі́мер Іва́навіч Яго́ўдзік (Ягаўдзік) (14 лютага 1956, в. Кастровічы, Слонімскі раён, Гарадзенская вобласьць) — беларускі празаік, драматург. Ляўрэат Прэміі прафсаюзаў Беларусі (1993) і Літаратурнай прэміі Янкі Маўра (1994).
Уладзімер Ягоўдзік | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 14 лютага 1956 (68 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | драматург, пісьменьнік, дзіцячы пісьменьнік, паэт, літаратурны крытык, перакладнік, журналіст |
Жанр | дзіцячая літаратура[d] |
Мова | беларуская мова[1], расейская мова[1] і украінская мова[1] |
Узнагароды |
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Навучаўся ў Дзятлаўскай, Слонімскай, Зэльвенскай школах-інтэрнатах, у 1978 г. скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 1978—1982 гг. працаваў карэспандэнтам Берасьцейскай абласной газэты «Заря», рэдактарам Берасьцейскай абласной студыі тэлебачаньня. У 1982—1990 гг. — супрацоўнік штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». З 1990 г. — рэдактар газэты «Дзеці і мы». У лютым 1995 году засноўвае свой уласны дзіцячы экалягічны часопіс для сям’і і школы «Лесавік» — выйшла больш за 80 нумароў. У 1997-? гадах — галоўны рэдактар часопіса «Бярозка».
Дэбютаваў у друку вершамі ў 1972 г. (газэта «Гродзенская праўда»). Выдаў кнігі прозы «Стронга» (1984), «Вочы Начніцы» (бібліятэка часопіса «Маладосць», 1989), «Прыручэньне птушкі» (1989), зборнік казак «Сонейка, сьвяці!» (1988). Аўтар мастацкага альбому «Алена Кіш» (1990).
Напісаў для дзяцей п’есы, што ставіліся ў лялечных і драматычных тэатрах краіны, на Беларускім радыё і тэлебачаньні: «Залатое зярнятка» (пастаўлена ў 1983), «Сонейка, сьвяці!» (надрукавана і пастаўлена ў 1985), «Пякла баба калачы» (з А.Шкілёнкам, пастаўлена ў 1987), «Сакрэты Вогніка» (пастаўлена ў 1987), «Усьміхніся, прынцэса…» (надрукавана і пастаўлена ў 1990).
У 2008 годзе заснаваў сэрыю «Скарбы Радзімы» і пачаў у ёй для школьнікаў і іх бацькоў, а таксама для настаўнікаў, выдаваць прыгожыя каляровыя кніжкі, які выйшла ўжо больш за 20.
Выступае ў пэрыядычным друку як літаратурны крытык, а таксама з мастацтвазнаўчымі артыкуламі пра самадзейных і прафэсійных мастакоў краіны. Пераклаў з расейскай і ўкраінскай моў асобныя творы Л. Лявонава, В. Астаф’ева, Ю. Бондарава, М. Віграноўскага.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.