Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Украініза́цыя (па-ўкраінску: українізація) — палітыка прасоўваньня і ўкараненьня элемэнтаў украінскай мовы і культуры ў розных сфэрах жыцьця.
Пад час грамадзянскай вайны ў 1917—1920 роках на поўдні былой Расейскай імпэрыі, дзе да ўлады прыйшлі бальшавікі, яны з мэтаю замацаваньня ўлады ўзяліся за рэалізацыю праграмы каранізацыі — замены расейскае мовы на мовы нацыянальных меншасьцяў у адміністрацыі, асьвеце і сфэры культуры. Ва Ўкраіне гэтая праграма атрымала назву ўкраінізацыі. У красавіку 1923 р. XII зьезд РКП(б) абвясьціў каранізацыю афіцыйным курсам партыі ў нацыянальным пытаньні, што было ўхвалена на VII канфэрэнцыі КП(б) і аформлена дэкрэтамі ўкраінскага ЦВК і Саўнаркаму.
Украінізаваліся газэты, школы, ВНУ, тэатры, установы, надпісы, шыльды і г.д. У Адэсе, дзе вучні-ўкраінцы складалі меней за траціну, былі ўкраінізаваныя ўсе школы. У 1930 року ва Ўкраіне засталіся толькі 3 вялікія расейскамоўныя газэты.
Аднак з пачатку 1930-х у партыйных колах узмацняецца супрацьстаяньне ўкраінізацыі. У працэсе згортваньня гэтае палітыкі яна была раскрытыкаваная як «нацыянал-ухільніцтва», шматлікія дзеячы, якія падтрымлівалі яе, былі пазьней выключаныя з партыі і рэпрэсаваныя.
Маштабная ўкраінізацыя адбывалася пасьля Другой сусьветнай вайны ў Закарпацкай вобласьці. Да ўключэньня гэтага рэгіёну ў склад Украіны ўсе школы былі вугорскамоўнымі. Пасьля 1945 року большасьць зь іх сталі ўкраінскімі. Аналягічныя зьмены адбываліся па ўсёй заходняй Украіне з польскімі ды румынскімі школамі.
28 кастрычніка 1989 быў прыняты Закон «Пра мовы ва Ўкраінскай ССР»[1]. Украінская мова была абвешчаная адзінаю дзяржаўнаю моваю. Іншым мовам, ужываным ва Ўкраіне, была гарантаваная канстытуцыйная абарона.
Ва Ўкраіне прымаюцца пастановы дзяржаўных ведамстваў і мясцовых органаў улады, што маюць на мэце пашырэньне сфэры выкарыстаньня ўкраінскай мовы. Зьдзяйсьняецца пераход адукацыі, тэле- і радыёвяшчаньня на ўкраінскую мову.
Паступова скарачаецца колькасьць школаў з расейскай мовай навучаньня. Значна скарочаная колькасьць навучальных гадзінаў, прысьвечаных вывучэньню расейскай літаратуры ў расейскамоўных школах, а ў большасьці ўкраінскамоўных яна выкладаецца ў скарочаным выглядзе, у курсе замежнай літаратуры і ў перакладах украінскаю моваю.
У вышэйшых навучальных установах Украіны, якія маюць I—II ўзроўні акрэдытацыі, на пачатак 2000/2001 навучальнага року налічвалася 116 196 студэнтаў, якія атрымлівалі адукацыю па-расейску (22% ад агульнае колькасьці). Толькі ў Крыме ды Сэвастопалі навучаньне ў такіх ВНУ адбывалася толькі па-расейску[2].
З 1 студзеня 2012 року існуе патрабаваньне для тэле- і радыёкампаніяў, паводле якога этэр павінен быць на 25% украінскамоўным (дагэтуль дзейнічаў парог у 75%[3]). У 2018 годзе квоты на 75% для ўкраінскай мовы на ТБ і радыё адноўленыя[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.