From Wikipedia, the free encyclopedia
Кі́еўская во́бласьць (па-ўкраінску: Київська область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Ўкраіны. Плошча 28,131 тыс. км². Насельніцтва 1768 тыс. чалавек (2019). Адміністрацыйны цэнтар у вобласьці фармальна адсутнічае, але фактычна ім зьяўляецца места Кіеў, якое не ўваходзіць у склад вобласьці і падпарадкоўваецца непасрэдна дзяржаве, складаючы асобную адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку Ўкраіны.
Кіеўская вобласьць | |
Київська область | |
Герб | Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Украіна |
Статус | вобласьць Украіны[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Кіеў (не ўваходзіць у склад вобласьці) |
Улучае | 25 раёнаў |
Найбуйнейшыя гарады | Белая Царква, Барыспаль, Буча, Ірпень, Пераяслаў, Славуціч, Фастаў |
Дата ўтварэньня | 27 лютага 1932 |
Кіраўнік | Q89190489? |
Афіцыйныя мовы | украінская |
Насельніцтва (2019) | 1 767 940 (9-е месца) |
Шчыльнасьць | 62,8 чал./км² |
Плошча | 28 131 км² (4,66%) |
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +2 |
Код ISO 3166-2 | UA-32 |
Тэлефонны код | +38 044 |
Паштовыя індэксы | 07xxx, 08xxx, 09xxx |
Інтэрнэт-дамэн | kiev.ua; kv.ua |
Код аўтам. нумароў | AI |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
На ўсходзе мяжуе з Чарнігаўскай і Палтаўскай, на паўднёвым усходзе з Чаркаскай, на паўднёвым захадзе зь Віньніцкай, на захадзе з Жытомірскай абласьцямі Ўкраіны, на поўначы з Гомельскай вобласьцю Беларусі. У паўночнай частцы вобласьці знаходзіцца анкляў з тэрыторыі гораду Кіеў, які не ўваходзіць у склад вобласьці.
Клімат умерана кантынэнтальны, мяккі з дастатковым увільгатненьнем. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6 °C, ліпеня +19,5 °C. Ападкі бываюць пераважна ўлетку, іх сярэднярочная колькасьць 500—600 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 198—204 дні.
Паверхня вобласьці — узгорыстая раўніна з агульным нахілам да даліны Дняпра. Паводле характару рэльефу падзяляецца на тры часткі. Паўночная частка занятая Палескай нізінай (вышыня да 198 м). Левабярэжжа займае Прыдняпроўская нізіна. Паўднёвы-заходняя частка занятая Прыдняпроўскім узвышшам з абсалютнымі вышынямі да 273 м.
На поўначы пашыраныя дзярнова-падзолістыя, у далінах рэчак — дзярнова-глеявыя, лугавыя й балотныя глебы. У цэнтральнай частцы ў лясах — ападзоленыя чарназёмы, цёмна-шэрыя й сьветла-шэрыя лясныя грунты; у паўднёвых раёнах — глыбокія малагумусныя чарназёмы.
Выяўленыя й распрацоўваюцца пераважна мінэральныя будаўнічыя матэрыялы: граніты, гнэйсы, каалін, гліны, кварцавыя пяскі. Ёсьць невялікія паклады торфу. Эксплюатуюцца крыніцы мінэральных радонавых водаў.
Вобласьць мае шчыльную рачную сетку (177 рэчак даўжынёй звыш 10 км). Найважнейшая водная артэрыя — Дняпро, яго галоўныя прытокі — Прыпяць, Цецяраў, Ірпень, Рось (правыя); Дзясна й Трубеж (левыя). На тэрыторыі вобласьці — Кіеўскае вадасховішча й частка Канеўскага вадасховішча (створаныя на Дняпры). Усяго ў вобласьці — 13 вадасховішчаў ды звыш 2000 азёраў.
Кіеўская вобласьць была ўтвораная 27 лютага 1932 року ў межах УССР, у ліку пяці першых абласьцей рэспублікі.
15 кастрычніка 1932 року зь ліку ўсходніх раёнаў вобласьці была ўтвораная Чарнігаўская вобласьць. 22 лютага 1937 року зь ліку заходніх раёнаў вобласьці была ўтвораная Жытомірская вобласьць. 7 студзеня 1954 року зь ліку паўднёвых раёнаў вобласьці была ўтвораная Чаркаская вобласьць, а Кіеўская вобласьць атрымала сучасныя межы.
Вобласьць налічвае 25 адміністрацыйна-тэрытарыяльных раёнаў, 26 местаў, зь якіх 12 — абласнога значэньня, 30 мястэчак, 1121 вёску.
Кіеўская вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.