Украі́нцы ў Белару́сі (па-ўкраінску: Українці в Білорусі) — нацыянальная меншасьць у Рэспубліцы Беларусь. Налічвае 158,7 тыс. асобаў. Гэта 1,7% ад агульнай колькасьці насельніцтва краіны. Украінцаў падзяляюць на аўтахтонных і мігрантаў. Аўтахтонныя ўкраінцы жывуць, галоўным чынам, у Берасьцейскай ды Гомельскай вобласьцях. Тэрытарыяльна, болей за ўсё ўкраінцаў жыве на Берасьцейшчыне (40 тыс. асобаў, альбо 2,9% ад усяго насельніцтва вобласьці). Найбольшая канцэнтрацыя ўкраінцаў — у паўднёва-заходняй частцы вобласьці[1].

Больш інфармацыі Раён, Адсотак ...
Закрыць
Украінцы ў Беларусі па выніках перапісу 2019 року
Украінцы ў Беларусі па выніках перапісу 2009 року

Гісторыя

Карэннае насельніцтва Берасьцейшчыны расейскія навукоўцы другой паловы XIX стагодзьдзя лічылі ўкраінскім, якое размаўляла «малороссийским наречием» (зрэшты, існавалі іншыя погляды на этнічную прыналежнасьць мясцовых жыхароў — Баброўскі, Доўнар-Запольскі). Так, паводле вынікаў перапісу 1897 року, у Гарадзенскай губэрні было 362,5 тыс. украінцаў, гэта 22,6% ад усяго насельніцтва губэрні. Украінцы былі ў большасьці ў наступных паветах:[2]

Мова

У дачыненьні мовы, украінцы паступова асымілююцца, але не беларусіфікуюцца, а, галоўным чынам, русіфікуюцца. Гаворкі вышэйпамянёнага аўтахтоннага палескага насельніцтва ў беларускай дыялекталёгіі падзяляюць на дзьве групы: мазырскую й берасьцейска-пінскую.

Больш інфармацыі Вобласьць, Украінская ...
Родная мова ўкраінцаў ў Беларусі
паводле вынікаў перапісу 2009 року
ВобласьцьУкраінскаяРасейскаяБеларускаяІншая/няма зьвестак
Берасьцейская39,3%51,5%7,9%1,3%
Віцебская26,5%66,7%5,8%1,0%
Гомельская26,7%62,5%9,1%1,7%
Гарадзенская23,4%64,0%11,2%1,4%
Менск23,8%67,9%5,4%2,9%
Менская28,7%60,8%8,8%1,7%
Магілёўская26,2%65,0%7,5%1,3%
Беларусь29,2%61,2%7,9%1,7%
Закрыць

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.