From Wikipedia, the free encyclopedia
Тэрмідо́р (па-француску: thermidor, паводле грэц. θέρμη — цеплыня, сьпёка і грэц. δῶρον — дарунак) — 11-ы месяц (19/20 ліпеня — 17/18 жніўня) францускага рэспубліканскага календару, які дзейнічаў з кастрычніка 1793 па 1 студзеня 1806.
Таксама тэрмідорам называюць тэрмідарыянскі пераварот, у выніку якога была ліквідаваная якабінская дыктатура і ўсталяванае панаваньне вялікай буржуазіі. У пераносным сэнсе слова «тэрмідор» азначае зьнішчэньне заваёваў рэвалюцыі рукамі саміх рэвалюцыянэраў, а не яе супраціўнікаў. Так, Леў Троцкі называў тэрмідорам прыход да ўлады Ёсіфа Сталіна.
Як і ўсе месяцы францускага рэспубліканскага календару, складаўся з 30 дзён, якія падзяляліся на 3 дэкады. Кожны дзень меў назву сельскагаспадарчай расьліны, акрамя пятага ды дзясятага дзён, якія мелі назву свойскай жывёлы і сельскагаспадарчае прылады адпаведна.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.