Тэатар Дунін-Марцінкевіча ― першы прафэсійны беларускі тэатар, створаны пісьменьнікам і драматургам Вінцэнтам Дунін-Марцінкевічам.
Напрыканцы 1840-х гадоў беларуска-польскі драматург В. Дунін-Марцінкевіч сабраў групу з 20 чалавек і паспрабаваў арганізаваць прафэсійны тэатар. Ля Івянца, у сваім маёнтку Люцынка, ён стварыў трупу, якая паказвала яго п'есы на беларускай і польскай мовах ― «Чарадзейная вада», «Рэкруцкі жыдоўскі набор», «Спаборніцтва музыкаў», «Ідылія», ― некаторыя суправаджаліся музыкай Станіслава Манюшкі і Косткі Кжыжаноўскага.
Акрамя Люцынкі, спэктаклі ставілі ў Менску, часам у Глуску. Першы тэатральны паказ у Менску адбыўся 9 лютага 1852 году.
Акрамя самага Дунін-Марцінкевіча, у спэктаклях былі задзейнічаны родныя зь яго сям'і, суседзі, сяляне, вучні мясцовай школы. Тэатар існаваў да 1856 году[1][2].
Цяпер, як працяг тэатру пісьменьніка, працуе Магілёўскі абласны тэатар драмы і камэдыі імя Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча.
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.