Remove ads
дзяржаўны авіяперавозчык Турэччыны From Wikipedia, the free encyclopedia
«Турэ́цкія авіялі́ніі»[3][4] (турэц. Türk Hava Yolları) — дзяржаўны авіяперавозчык Турэччыны, заснаваны ў траўні 1933 году ў Стамбуле ў якасьці Дзяржаўнай управы авіяліній.
«Турэцкія авіялініі» | |
Заснаваная | 20 траўня 1933 (91 год таму) |
---|---|
Выкарыстоўваныя базы | Стамбул |
Бонусная праграма | «Мілі і ўсьмешкі» |
Альянс | Зорны |
Падразьдзяленьні | «Турэцкі тэхнік», «Паветра Альбаніі», «СанЭкспрэс» (Анталья) |
Колькасьць самалётаў | 412 (2023 год) |
Прызначэньні | 342 (2023 год) |
Старэйшая кампанія | Фонд багацьцяў Турэччыны (49%) |
Штаб-кватэра | Стамбул, раён Ешылькёй[1] |
Ключавыя постаці | Білал Экшы (генэральны дырэктар) |
Абарачэньне | 18,426 млрд $ (2022 год) |
Апэрацыйны прыбытак | 2,779 млрд $ (2022 год) |
Чысты прыбытак | 2,725 млрд $ (2022 год) |
Актывы | 30,944 млрд $ (канец 2022 г.) |
Уласны капітал | 9,742 млрд $ (канец 2022 г.)[2] |
Лік супрацоўнікаў | 40 245 (2023 год) |
Сайт | turkishairlines.com |
На канец 2022 году ажыцьцяўляў палёты ў 342 напрамках у 129 краінах, што ўтварала найбольшую ў сьвеце сетку палётаў. Па выніках 2022 году Стамбульскае лётнішча, дзе месьціўся авіяперавозчык, стала найбольшым у Эўропе паводле ліку абслужаных пасажыраў. Фонд багацьцяў Турэччыны меў звыш 49% паёў прадпрыемства, а рэшта знаходзілася ў вольным абарачэньні на «Біржы Стамбулу». Паветраны флёт налічваў 394 самалёты сярэднім векам каля 9 гадоў, зь іх 21 грузавы. На 2-праходныя шырокафюзэляжныя самалёты прыпадала 28% флёту і 50% перавозкі пасажыраў. За 2022 год перавезьлі 71,8 млн чалавек, зь іх 64% іншаземцаў. Загрузка палётаў перавысіла 80% месцаў. Сярод 40 245 супрацоўнікаў 73% працавала на саміх авіялініях, а 23% — на даччыны «Турэцкі тэхнік». Таксама прадпрыемству належала 49% паёў «Паветра Альбаніі» і палова авіяперавозчыка «СанЭкспрэс» (Анталья). У «Зорным альянсе» была магчымасьць абмену між авіяперавозчыкамі 10 тыс. палётамі ў 1200 лётнішчаў у 184-х краінах. Існавалі пагадненьні пра такі абмен зь яшчэ 54-ма авіяперавозчыкамі[5].
20 траўня 1933 году ў Турэччыне заснавалі Дзяржаўную ўправу авіяліній. Яна налічвала 5 самалётаў і 30 супрацоўнікаў. Першым кіраўніком стаў Фесан Эўрэнсеў. У 1947 годзе ажыцьцявілі першы замежны палёт са Стамбулу і Атэны (Грэцыя). У 1951 годзе паветраны флёт павялічылі да 33 самалётаў. Пачалі лётаць у Бэйрут (Лібан), Каір (Эгіпет) і Нікасію (Кіпр). У 1953 годзе збудавалі стамбульскае лётнішча Ешылкёй. У 1955 годзе прадпрыемства перайменавалі ў «Турэцкія авіялініі». Адбылося ўступленьне ў Міжнароднае аб'яднаньне паветранага транспарту (Канада). У 1958 годзе набылі 5 першых рэактыўных самалётаў «Вісконт 794». У 1959-м Месут Манёглу стварыў эмблему ў выглядзе дзікага гуся. У 1961 годзе пілёты Зіхні Барын і Нурэцін Гурун даставілі з ЗША два самалёты «Ф-27» пасьля 30-гадзіннага палёту праз Атлянтычны акіян[6].
У 1973 годзе набылі першы самалёт «Макдонэл Дуглас ДС-10». Прадпрыемства налічвала 4437 супрацоўнікаў. У 1983 годзе перавезьлі 2,5 млн чалавек. Пачаліся палёты ў Амэрыку. Лік працаўнікоў перавысіў 5000 чалавек. У 1998 годзе запрацавала вэб-бачына. У 2000 годзе ўвялі праграму зьніжак «Мілі і ўсьмешкі». У 2001-м увялі бронь квіткоў праз тэлефон. У 2003 годзе ўкаранілі электронныя квіткі і анляйн-улік на палёт. У 2008 годзе адбылося ўступленьне ў «Зорны альянс» авіяперавозчыкаў. Укаранілі прагляд фільмаў падчас палёту і доступ да Сеціва праз Вайфай. У 2017 годзе абслугоўваньне пашырылі на 10 мовах, у тым ліку на трох мовах Азіі — карэйскай, кітайскай і японскай, а таксама на 7 мовах Эўропы — ангельскай, гішпанскай, італьянскай, нямецкай, партугальскай, расейскай і францускай. На 2023 год лёталі ў 120 краінаў на 412 самалётах[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.