вёска ў Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Туне́ўшчына[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Тур’і. Уваходзіць у склад Алексіцкага сельсавету Хвойніцкага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2004 год — 105 чалавек. Знаходзіцца за 26 км на захад ад места і чыгуначнай станцыі Хвойнікаў, каля аўтамабільнай дарогі Хвойнікі — Мазыр.
Тунеўшчына | |
трансьліт. Tunieŭščyna | |
Першыя згадкі: | 1795 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Хвойніцкі |
Сельсавет: | Алексіцкі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2346 |
СААТА: | 3254804051 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°54′56″ пн. ш. 29°39′0″ у. д. |
± Тунеўшчына |
Вёска Тунеўшчына (Тунеўшчызна, Туноўшчызна) вядомая з крыніцы, заснаванай на зьвестках рэвізіі 1795 году, як паселішча ў Речыцкай акрузе (павеце) Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), с 1797 году — Менскай губэрні. Належала мазырскаму земскаму судзьдзі Фларыяну Аскерку, уладальніку маёнтку Алексічы альбо Новы Двор, на 1796 год знаходзілася ў заставе ў пана Садкоўскага[2]. У 1834 годзе ў Тунеўшчыне ўладальнікаў Антонія, сына Фларэнцыя, і Брыгіды (з дому Шышкаў) Аскеркаў у 7 дварах пражывалі 21 мужчына и 14 жанчын. Прозьвішчы і мянушкі сялян – Шкода, Шамянок, Бандарэнка, Засінец, Кушнер, Украйнец, Кандрусік.[3] Каля 1850 году Тунеўшчына ў складзе маёнтку Новы Двор перайшла ва ўладаньне паноў Вінчаў.
У парэформавы пэрыяд Тунеўшчына — у Юравіцкай воласьці Рэчыцкага павету. У сьпісах землеўладальнікаў Менскай губэрні 1876, 1889 гадоў уласьніцай добраў больш як у 1700 дзесяцін угодзьдзяў названая пані Генрыэта, дачка Калікста Вінча, Сушчынская. Паводле перапісу 1897 году, у вёсцы Тунеўшчына 15 двароў, 96 жыхароў. На 1909 год у вёсцы налічвалася 17 двароў, 135 жыхароў, у аднаіменным фальварку — 1 двор з 8 жыхарамі[4]. Паводле сьпісу 1911 году часткі Новага Двора дзялілі між сабой Зянон, Генрык і Мечыслаў, сыны Гераніма, Сушчынскія.
9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісання Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Тунеўшчына ў складзе Юравіцкай воласьці, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[5].
1 студзеня 1919 г. згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Юравіцкая воласьць Рэчыцкага павету ўвайшла ў склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, аднак 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі была далучаная да РСФСР.
8 сьнежня 1926 году Тунеўшчына вернута БССР. У складзе Алексіцкага сельсавету Юравіцкага, з 8 ліпеня 1931 году Хвойніцкага раёну. У тым жа годзе жыхары ўступіліў калгас. З 20 лютага 1938 году — у складзе Палескай вобласьці.
Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў Тунеўшчыне налічваўся 101 двор з 330 жыхарамі. У жніўні 1942 году акупанты расстралялі 21 вяскоўца, яшчэ 2-х угналі ў Нямеччыну. У 1943 годзе разбурылі 43 двары і загубілі 7 жыхароў[6]. 54 вяскоўцы загінулі на франтах.
З 8 студзеня 1954 году Тунеўшчына — у Гомельскай вобласьці. Згодна зь перапісам 1959 году, у вёсцы налічвалася 446 жыхароў. У складзе калгасу «Ленінскі шлях» (цэнтар — вёска Глінішча).
Плян Тунеўшчыны складаецца зь зьлёгку выгнутай вуліцы, блізкай да шыротнай арыентацыі, да цэнтра якой далучаецца кароткая простая вуліца з завулкам. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.