Троцкі замак на высьпе або Новы замак — помнік архітэктуры XIV—XV стагодзьдзяў у Троках, рэзыдэнцыя гаспадароў Вялікага Княства Літоўскага. Уваходзіў у лінію фартыфікацыяў Ліда — Наваградак — Крэва — Меднікі. Знаходзіцца ў паўночнай частцы места, на высьпе возера Гальвы. Твор гатычнай архітэктуры ВКЛ. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.

Помнік абарончай архітэктуры
Троцкі замак
лет. Trakų salos pilis
Thumb
Троцкі замак на высьпе
КраінаЛетува
МестаТрокі
Каардынаты54°38′20″ пн. ш. 24°56′10″ у. д.
Архітэктурны стыльгатычная архітэктура
Троцкі замак на мапе Летувы
Thumb
Троцкі замак
Троцкі замак
Троцкі замак на Вікісховішчы

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Замалёўкі фрэсак з замка

Будаваньне новага мураванага замка ў Троках вялося вялікім князем Вітаўтам у канцы XIV — першай палове XV стагодзьдзяў. Па Грунвальдзкай бітве (1410 год) замак страціў сваё вайсковае значэньне і пачаў выкарыстоўвацца як адна з рэзыдэнцыяў вялікіх князёў, месца ўрачыстых прыёмаў дыпляматаў. Тады ж сьцены замка аздобілі фрэскамі. Паміж 1413 і 1430 гадамі Ягайла наведваў замак 13 разоў. У 1430 годзе тут памёр Вітаўт. Пазьней замак неаднаразова перабудоўваўся і прыстасоўваўся да патрэбаў сваіх гаспадароў: за Жыгімонтам Аўгустам яго аднавілі як летнюю каралеўскую рэзыдэнцыю ў стылі рэнэсансу[1].

Thumb
Плян замка, 1827 г.

За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1655 годзе замак зруйнавалі маскоўскія захопнікі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Трокі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, паскорыўся заняпад замка. У 1822 годзе мастак Вінцэнт Смакоўскі ў адной з заляў першага паверху знайшоў і замаляваў эскізы 12 фрагмэнтаў фрэсак, апублікаваныя ў 1841 годзе.

У 1904 годзе ў замку правялі першыя дасьледніцкія і кансэрвацыйныя працы.

Найноўшы час

Thumb
Плян замка, 1926 г.

У 1929—1931 і 1936—1940 гадох дасьледаваньне замка і кансэрвацыя яго руінаў працягнуліся.

У 1955—1962 гадох улады Летувіскай ССР правялі маштабную рэканструкцыю замка, што выклікала незадавальненьне цэнтральнай савецкай прэсы. У 1962 годзе ўсярэдзіне замка адкрыўся музэй гісторыі Трокаў.

Архітэктура

Займае цалкам ізаляваную водамі возера выспу. Мяркуецца, што будаваўся паводле ўзораў ордэнскай архітэктуры і пад уплывам замкаў Францыі і Нідэрляндаў. Увасобіў найлепшыя дасягненьні фартыфікацыі свайго часу: княскі палац ў выглядзе крыжацкага канвэнтгаўза зь вежай-бэргфрыдам умацоўваўся невялікай сьцяной-цьвінгерам пэрымэтрам і з боку галоўнага ўваходу прыкрываўся магутным прадзамчам ці форбургам з трыма мураванымі вежамі і арсэналам. Асноўны будаўнічы матэрыял — палявыя камяні. Верхнія часткі фасадаў, скляпеньні, аконныя і дзьвярныя праёмы выкладаюццы з цэглы.

Рэзыдэнцыйная частка ў пляне мае форму прастакутніка і атачаецца мурамі, асобныя праслы якіх умацоўваюцца контрфорсамі. У цэнтры дзядзінца — два 2-павярховыя прастакутныя ў пляне палацавыя карпусы, злучаныя драўлянымі галерэямі. Памяшканьні палаца аздабляліся паліхромным сьценапісам сьвецкага зьместу. Рэпрэзэнтацыйная заля з зоркавымі скляпеньнемі знаходзілася на другім ярусе правага корпуса і мела памеры 10 на 21 мэтар і вышыню 5,5 мэтра. Уваход у рэзыдэнцыю быў праз 6-ярусны данжон вышынёй каля 34 мэтраў, архітэктура якога падкрэсьлівала высокі палітычны статус уладальніка замка. Рэзыдэнцыйная частка аддзялялася ад форбургу ровам з вадой, цераз які перакідваўся мост.

Форбург у пляне мае форму трапэцыі. Ён атачацца выкладзенымі ў тэхніцы гатычнай муроўкі сьценамі з трыма 5-яруснымі вежамі, якія маюць у аснове квадрат, вышэй — круг. У вежах разьмяшчаліся гарматы. У паўднёва-заходнім муры месьціцца вежа-брама. Дзядзінец з заходняга і ўсходняга бакоў атачаецца казэматамі[2].

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.