Траецкі Маркаў манастыр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Траецкі Маркаў манастыр

Манастыр Сьвятой Тройцы — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Віцебску. Знаходзіцца на правым беразе Дзьвіны, на Маркаўшчыне[a]. Пры пабудове быў у юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Манастыр Сьвятой Тройцы
Thumb
Пакроўская (Казанская) царква
КраінаБеларусь
МестаВіцебск
Каардынаты55°10′18.34″ пн. ш. 30°09′14.99″ у. д.
Канфэсіяправаслаўе
ЭпархіяВіцебская і Аршанская япархія[d] 
Дата заснаваньня1642
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Манастыр Сьвятой Тройцы на мапе Беларусі
Thumb
Манастыр Сьвятой Тройцы
Манастыр Сьвятой Тройцы
Манастыр Сьвятой Тройцы на Вікісховішчы

Комплекс складаўся з драўляных цэркваў Сьвятой Тройцы, Сьвятой Параскевы Пятніцы і Сьвятога Мікалая, мураваных царквы Покрыва Багародзіцы, званіцы, ігуменскага і брацкага дамоў. Усе пабудовы атачаў мур з брамамі. У 1920-я гады савецкія ўлады зруйнавалі званіцу і драўляныя цэрквы.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Траецкі манастыр у Маркаўшчыне каля Віцебску заснавалі ў XIV—XV стагодзьдзях. Існуе паданьне пра заснавальніка манастыра — Марка Зямяніна, які на ўласным пляцы збудаваў капліцу і пачаў жыць пры ёй. Неўзабаве да яго далучаліся іншыя аднадумцы.

Манастыр існаваў да 1576 году, пазьней прыйшоў у заняпад. У 1633 годзе князь Леў Самуэль Агінскі аднавіў манастыр, збудаваў новыя Траецкую царкву і манастырскі корпус. У 1638 годзе ён надаў манастыру маёнткі Маркава і Шыдлоўшчыну. У 1651 годзе ігумен Каліст Рытарайскі збудаваў драўляную Пакроўскую царкву. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавай з Рэччу Паспалітай пад акупацыяй у 1656 годзе патрыярх маскоўскі Нікан ад імя маскоўскага гаспадара Аляксея Міхайлавіча падараваў манастыру цудоўны сьпіс Казанскай іконы Божай Маці.

У 1680-я гады манастыр пацярпеў ад пажару. У 1690 годзе з фундацыі сына Льва Самуэля Сымона Караля Агінскага збудавалі новую драўляную Траецкую царкву. У 1730 годзе ў манастырскім фальварку Шыдлоўшчыне збудавалі драўляную Пятніцкую царкву, а за манастрыскай агароджай на Немцавай гары — Мікольскую царкву. У 1760 годзе замест драўлянай збудавалі мураваную царкву Покрыва Багародзіцы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Thumb
Маркаўшчына, 1913 г.

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, манастыр канчаткова перайшоў у валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1773 годзе яго прылічылі да Пскоўскай эпархіі, у 1795 годзе — Магілёўскай, у 1798 годзе ўзьвялі ў ранг архімандрыі.

У 1833 годзе манастыр перадалі ў юрысдыкцыю Полацкай эпархіі. На 1900 год ён меў першую клясу і налічваў 4 цэрквы.

Найноўшы час

У 1918 годзе савецкія ўлады зачынілі манастыр[1], у 1920-я гады — зьнішчылі Траецкую, Пятніцкую і Мікольскую цэрквы. У 1932 годзе зруйнавалі купал Пакроўскай царквы, будынак прыстасавалі пад дзіцячы сад фабрыкі «Дзьвіна»[2]. На яго тэрыторыі доўгі час разьмяшчалася міліцыя і іншыя ўстановы.

У Другую сусьветную вайну пад акупацыяй Трэцяга Райху Пакроўскую царкву адкрылі і пераасьвяцілі ў імя Маці Божай Казанскай. Па вайне за савецкім часам заставалася адзінай дзейнай у Віцебску.

23 лістапада 2000 году ўтварыўся манастыр Сьвятой Тройцы Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату. У Пакроўскую царкву вярнулі Казанскую ікону Божай Маці ў срэбным акладзе.

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Горкага, 84а

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.