Табол Кастанай
казаскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
«Табол» (па-казаску: Тобыл) — казаскі футбольны клюб з гораду Кастанаю. Заснаваны ў 1967 годзе. Двухразовы чэмпіён Казахстану (2010, 2021) і двухразовы ўладальнік Кубка Казахстану (2007, 2023).
Табол | |
![]() | |
Поўная назва | Тобыл Қостанай Футбол Клубы |
---|---|
Заснаваны | 1967 |
Горад | Кастанай, Казахстан |
Стадыён | Цэнтральны Умяшчальнасьць: 8323 |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Прэм’ер-ліга |
· 2024 | 5 месца |
Афіцыйны сайт |
Гісторыя
Упершыню пра гульню зь мячом у Кастанаі згадваецца ў першым нумары мясцовай газэты «Стэпавыя водгаласы» ад 4 красавіка 1910 году. Па вайне, пачынаючы з 1946 году, каманда вобласьці брала ўдзел у чэмпіянаце Казаскай ССР сярод калектываў фізычнай культуры. Першы матч на ўзроўні камандаў майстроў у Кастанаі на стадыёне «Працоўныя рэзэрвы» адбыўся 11 траўня 1967 году. Гэта была гульня папярэдняга этапу Кубка СССР, у якой мясцовы «Аўтамабіліст» прымаў «Хімік» з Салавата Башкірскай АССР. У 1968 годзе «Аўтамабіліст» перайшоў у казаскую зону, дзе ў суперніцтве з 20-ю камандамі. З 1970-х гадоў каманда гуляла ў першынстве Казаскага ССР.

У першым нацыянальным чэмпіянаце Казахстану Кастанай прадстаўляла каманда «Хімік». Пачынаючы з 1995 году клюб атрымаў назву «Табол». У канцы 1990-х гадоў празь фінансавыя чыньнікі ў месьце адсутнічала каманда, але ў 1999 годзе былі знойдзеныя фінансавыя магчымасьці дзеля адраджэньня клюбу. У 2003 годзе першым брамнікам клюбу на некалькі сэзонаў стаў беларус Валеры Шанталосаў, агулам жа колькасьць запрошаных іншаземцаў была вялікай. У тым жа 2003 годзе 11 лістапада ў Алматы «Табол» упершыню ў сваёй гісторыі згуляў у фінале Кубка Казахстану. Тым ня менш, трафэй дастаўся алмацінскаму «Кайрату». Гулец кастанайцаў Нурбол Жумаскаліеў паводле апытаньня Футбольнага зьвязу Казахстану быў абраны найлепшым футбалістам краіны. У 2005 годзе каманда няўдала пачала сэзон, набраўшы ў сямі сустрэчах толькі 11 пунктаў. Аднак, у астатніх 27 турах «Табол» толькі раз зазнаў паразу, саступіўшы ў барацьбе за чэмпіёнства клюбу «Актабе» толькі адзіны пункт, здабыўшы срэбныя мэдалі. У 2006 годзе «Табол» на пачатку сэзону ўзьняўся на першы радок, але паводле вынікаў усяго сэзону спыніўся на трэцім радку. У 2007 годзе «Табол» быў другім, але здабыў Кубак краіны і стаў адным зь пераможцаў Кубка Інтэртота. У наступным сэзоне толькі залаты матч не дазволіў клюбу здабыць залатыя мэдалі. Колеры клюбу ў той сэзон бараніў Валеры Тарасенка.
У 2010 годзе «Табол» стаў чэмпіёнам краіны ўпершыню ў сваёй гісторыі. Але галоўны трэнэр каманды Халімжан Яржанаў падаў у адстаўку. Новы адмысловец пачаў перабудову каманды, у выніку чаго з клюбу сышлі ўсе лідэры мінулага сэзону. З большасьцю футбалістаў не было падпісанае новае пагадненьне. Паводле ўласнага рашэньня сышоў улюбёнец публікі і капітан каманды Нурбол Жумаскаліеў. На доўгія гады вынікі каманды значна пагоршыліся, дружына сталася пасярэднім калектывам казаскага футболу. Першыя вынікі, якія засьведчылі выхад з крызы, зьявіліся ў 2018 годзе, калі каманда здабыла бронзавыя мэдалі. У канцы 2020 году пачалася пасьпяховая сэрыя каманды. «Табол» паклаў на свой рахунак пяць «сухіх» перамог запар. За тур да фінішу клюб адарваўся ад «Астаны» на пяць пунктаў, здабыўшы ў выніку срэбраныя мэдалі чэмпіянату пяты раз у гісторыі. Каманда Грыгорыя Бабаяна мелі горшыя паказьнікі паводле забітых мячах з камандаў першай шасьцёркі, але пры гэтым у абароне ёй не было роўных. Сэзон 2021 году пачаўся зь нечаканага фармату правядзеньня Супэркубка Казахстану. Удзел у турніры ўзялі ўдзел каманды, як то пераможца і прызэры чэмпіянату «Кайрат», «Табол» і «Астана», а таксама каманда «Шахтар» з чацьвертага месца папярэдняга сэзону. Усе матчы ладзіліся ў горадзе Туркестане, а пераможцам стаў кастанайскі клюб. Да кваліфікацыі эўракубкаў каманда падышла ўжо без Бабаяна[2].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.