вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Сіні́цкае По́ле[1] — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 12 км на паўднёвы ўсход ад Буйнавічаў, за 34 км на ўсход ад раённага цэнтру Лельчыцаў, за 58 км ад чыгуначнай станцыі Ельску. Сініцкае Поле ўваходзіць у склад Буйнавіцкага сельсавету.
Сініцкае Поле | |
трансьліт. Sinickaje Polie | |
Першыя згадкі: | 1879 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Лельчыцкі |
Сельсавет: | Буйнавіцкі |
Вышыня: | 136 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 337 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2356 |
Паштовы індэкс: | 247863 |
СААТА: | 3228804046 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°47′53″ пн. ш. 28°39′16″ у. д. |
± Сініцкае Поле | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Згадваецца ў царкоўных дакумэнтах 1879 году як вёска Буйнавіцкай воласьці Мазырскага павету.
З 20 жніўня 1924 да 16 ліпеня 1954 году цэнтар сельсавету.
У ліпені 1943 году нямецкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 20 жыхароў, а за ўвесь час акупацыі яны загубілі 30 жыхароў.
Базавая школа, клюб, бібліятэка, аддзяленьне сувязі, філіял ашчаднага банку «Беларусбанк», крама. Дзейнічае камунальнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Сінпольскае».
Радзіма Героя Савецкага Саюзу М. П. Сыдзько.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.