горад у Вялікабрытаніі From Wikipedia, the free encyclopedia
Сэнт-Олбанз (па-ангельску: St Albans) — горад у Вялікабрытаніі, які месьціцца ў графстве Гэртфардшыр у паўднёва-ўсходняй частцы Ангельшчыны. Месца пралягае на адлегласьці 31 км на поўнач ад цэнтральнай частцы Лёндану. Гэта быў першы буйны горад на старой рымскай дарозе Ўотлінг-стрыт для падарожнікаў, якія едуць на поўнач.
Сэнт-Олбанз | |||||
анг. St Albans | |||||
Катэдрыльны сабор Сэнт-Олбанзу | |||||
| |||||
Краіна: | Вялікабрытанія | ||||
Графства: | Гэртфардшыр | ||||
Плошча: | 18,1 км² | ||||
Насельніцтва (2011) | |||||
колькасьць: | 57 795 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 3193,09 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+0 | ||||
летні час: | UTC+1 | ||||
Тэлефонны код: | +01 727 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 51°45′18″ пн. ш. 0°20′10″ з. д. | ||||
Сэнт-Олбанз | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
stalbans.gov.uk |
Тэрыторыю сучаснага гораду раней насялялі кельцкія плямёны. Рымскі горад Вэруляміюм, другі па велічыні горад у Рымскай Брытаніі пасьля Ляндыніюма (сучасны Лёндан), быў пабудаваны побач з сучасным горадам у даліне ракі Вэр. Пасьля сыходу рымлянаў горад знаходзіўся ў складзе Мэрсіі.
Сярэднявечны горад вырас на ўзгорку на ўсход ад бэнэдыктанскага абацтва Сэнт-Олбанз. У гэтым месцы, паводле легендаў, быў забіты першы брытанскі хрысьціянскі пакутнік Сьвяты Олбан да 324 году. Менавіта ў Сэнт-Олбанзе месьцілася галоўнае абацтва ў Ангельшчыне.
У царкве Сьв. Міхаіла знаходзяцца помнік і магіла знакамітага Фрэнсіса Бэкана, які меў тытул барона Вэруламскага і віконта Сэнт-Олбанза.
Горад мае дзьве чыгуначныя станцыі.
Сэнт-Олбанз мае насычанае культурнае жыцьцё, у месцы рэгулярна праводзяцца опэрныя канцэртамі і ладзяцца тэатральныя пастаноўкі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.