From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьпіс Сусьве́тнай спа́дчыны ЮНЭСКО ў Грузіі складаецца з 3 аб’ектаў (на 2024 рок), што складае 0.3 % ад агульнага ліку (1199 на 2024 рок). Усе аб’екты ўключаныя ў сьпіс па культурных крытэрах. Акрамя гэтага, на 2017 рок 16 аб’ектаў на тэррыторыі Грузіі знаходзяцца ў ліку кандыдатаў на ўключэньне ў сьпіс Сусьветнай спадчыны[1]. Грузія ратыфікавала Канвэнцыю аб ахове сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны 4 лістапада 1992 року[2]. Першыя аб’екты, якія знаходзяцца на тэррыторыі Грузіі, былі занесеныя ў сьпіс у 1994 року на 18-ай сэсіі Камітэту Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.
У дадзенай табліцы аб’екты разьмешчаны ў парадку іх даданьня ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.
№ п/п | Выява | Назва | Месцазнаходжаньне | Час стварэньня | Год даданьня да сьпісу | № | Крытэры |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Гістарычныя помнікі Мцхеты (па-грузінску: მცხეთის ისტორიული მონუმენტები) * Сабор Свэтыцхавэлі * Храм Джвары * Манастыр Самтаўра | Край: Мцхета-Мтыянэці | VI і XI стагодзьдзі | 1994 | 708 | iii, iv | |
2 | Храм Баграта і Гелацкі манастыр (па-грузінску: ბაგრატის ტაძარი და გელათის მონასტერი) | Места: Кутаісі Край: Імэрэці | XI—XII стагодзьдзі | 1994 | 710 | iv | |
3 | Верхняя Сванэція (па-грузінску: ზემო სვანეთი) | Край: Самэгрэла-Зэма Сванэці | З XII стагодзьдзя | 1996 | 709 | iv, v | |
«Храм Баграта і Гелацкі манастыр» з 2010 року знаходзіцца ў сьпісе Сусьветнае спадчыны, якая знаходзіцца пад пагрозай.
У табліцы аб’екты разьмешчаныя ў парадку іхняга даданьня ў папярэдні сьпіс. У дадзеным сьпісе зьмешчаныя аб’екты, прапанаваныя ўрадам Грузіі ў якасьці кандыдатаў на занясеньне ў сьпіс Сусьветнай спадчыны.
№ п/п | Выява | Назва | Месцазнаходжаньне | Час стварэньня | Год даданьня да сьпісу | № | Крытэры |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Катэдральны сабор Алавердзі (па-грузінску: ალავერდი) | Места: Ахмэта Край: Кахэці | XI стагодзьдзе | 2007 | 5221 | iv, vi | |
2 | Анануры (па-грузінску: ანანურის ციხე) | Найбліжэйшае места: Тбілісі Край: Мцхета-Мтыянэці | XVI—XVIII стагодзьдзі | 2007 | 5222 | iii | |
3 | Лясы і забалачаныя тэрыторыі старажытнай вобласьці Калхіда (па-грузінску: კოლხეთის ეკოსისტემა) | Краі: Гурыя, Самэгрэла-Зэма Сванэці, Аджара | — | 2007 | 5223 | viii, x | |
4 | Давіда-Гарэджыйскі манастырскі комплекс (па-грузінску: დავითგარეჯა) | Найбліжэйшае места: Тбілісі Край: Кахэці | VI стагодзьдзе | 2007 | 5224 | i, ii, iii, iv, v, vi, vii, x | |
5 | Месцы раскопак «Чалавека грузінскага» ў Дманісі (па-грузінску: დმანისი) | Край: Квэма Картлі | — | 2007 | 5225 | iii, v | |
6 | Грэмі (па-грузінску: გრემი) | Найбліжэйшае места: Кварэлі Край: Кахэці | XVI стагодзьдзе | 2007 | 5226 | ii, iii | |
7 | Квэтэра (па-грузінску: კვეტერა) | Найбліжэйшае места: Тэлаві Край: Кахэці | X стагодзьдзе | 2007 | 5227 | iii, iv | |
8 | Мта-Тушэці (па-грузінску: მთა-თუშეთი) | Край: Кахэці | — | 2007 | 5228 | iv, v, vii, x | |
9 | Нікарцмінда (па-грузінску: ნიკორწმინდა) | Найбліжэйшае места: Амбралауры Край: Рача-Лечхумі і Квэма Сванэці | XVI—XVII стагодзьдзі | 2007 | 5229 | ii, iv | |
10 | Самтавісі (па-грузінску: სამთავისი) | Найбліжэйшае места: Горы Край: Шыда Картлі | XI стагодзьдзе | 2007 | 5230 | iv | |
11 | Шатылі (па-грузінску: შატილი) | Край: Мцхета-Мтыянэці | — | 2007 | 5232 | iv | |
12 | Стары Тбілісі (па-грузінску: ძველი თბილისი) | Места з асаблівым статусам: Тбілісі | З XVI стагодзьдзя | 2007 | 5233 | ii, iii, iv, v, vi | |
13 | Уплісцыхе (па-грузінску: უფლისციხე) | Найбліжэйшае места: Горы Край: Шыда Картлі | II—I тысячелетие до н. э. | 2007 | 5234 | ii, iii, iv, v | |
14 | Вані (па-грузінску: ვანი) | Край: Імэрэці | VII—I стагодзьдзі да н. э. | 2007 | 5235 | ii, iii, vi | |
15 | Вардзіа—Хэртвісі (па-грузінску: ვარძია-ხერთვისის ციხე) | Край: Самцхе-Джавахэці | X—XVI стагодзьдзі | 2007 | 5236 | ii, iii, iv, v, vi, vii | |
16 | Гелацкі манастыр (па-грузінску: გელათის მონასტერი) | Места: Кутаісі Край: Імэрэці | XI—XII стагодзьдзі | 2013 | 5843 | iv |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.