From Wikipedia, the free encyclopedia
Гелацкі манастыр Багародзіцы блізу Кутаісі (па-грузінску: გელათის მონასტერი) — найбольш значны сярэднявечны манастыр у Грузіі. Цэнтар царкоўнага і культурнага жыцьця, рэзыдэнцыя Каталікоса з 2-й паловы XVI стагодзьдзя да 1814 году, помнік Сусьветнай спадчыны (1994).
Манастыр быў заснаваны царом Давідам IV Будаўніком у 1106 годзе і стаў яго пахавальняй. Саборная царква будавалася да 1125 году і яшчэ пяць гадоў упрыгожвалася мазаікамі. У той час манастыр быў месцазнаходжаньнем Гелацкай акадэміі.
У XIII стагодзьдзі да манастырскага ансамбля дабудавалі цэрквы сьв. Мікалая і сьв. Георгія, а таксама трохузроўневую званіцу. У манастыры захоўвалася нямала каштоўных абразаў і прадметаў прыкладнога мастацтва; у савецкі час яны былі канфіскаваныя і перададзеныя музэям.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.