Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьвята́я інквізы́цыя (лац. Inquisitio Haereticae Pravitatis Sanctum Officium — «Сьвяты аддзел расьсьледваньняў ерэтычнай грэшнасьці») — агульная назва шэрагу ўстановаў Рымска-каталіцкай царквы, прызначаных для барацьбы зь ерасьсю.
Раньняе хрысьціянства і хрысьціянская царква пакутавалі як ад вонкавага ворага — рымскіх імпэратараў, гэтак і ад унутраных разладаў, абапіраўшыхся на тэалягічныя рознагалосьсі: розныя тлумачэньні сьвятых тэкстаў, прызнаньні ці непрызнаньні асобных тэкстаў сьвятымі і гэтак далей. Адлюстраваньнем адной са стадыяў унутранай барацьбы быў, верагодна, «Ерусалімскі збор», які згадваецца ў разьдзеле 15 Дзеяў сьвятых апосталаў, а таксама мноства выпадкаў, калі апостал Павал абараняў уласнае апостальскае служэньне, запэўніваў хрысьціянаў баяцца ілжывых пастыраў ці чагосьці супярэчлівага таму, што прапаведваў ён. Аналягічныя заклікі ёсьць у Пасланьнях Яна і ў Пасланьні да Габрэяў, а таксама ў Адкрыцьці Яна Багаслова.
Пачынаючы з II стагодзьдзя, хрысьціянскія аўтарытэты (эпіскапы і мясцовыя сыноды), карыстаючыся вышэй прыведзенымі крыніцамі, абвінавачвалі некаторых багасловаў як ератыкоў і вызначалі дактрыну хрысьціянства болей дакладна, намагаючыся пры гэтам пазьбегнуць памылак і розначытаньняў. У сувязі з гэтым артадаксальнасьці (грэц. ὀρθοδοξία — правільны пункт гледжаньня) сталі супрацьпастаўляць ерась (грэц. αἵρεσις — выбар; меркавана, што памылковы).
Асобы царкоўны суд каталіцкай царквы быў створаны толькі ў 1215 годзе папам Інацэнтам III.[1] Царкоўны трыбунал, якому было даручана «выкрыцьцё, пакараньне і прадухіленьне ерасей», быў заснаваны ў Паўднёвай Францыі папам Рыгорам IX у 1229 годзе. Гэты інстытут дасягнуў свайго апагея ў 1478 годзе, калі кароль Фэрдынанд і каралева Ізабэла з санкцыі Сыкста IV заснавалі гішпанскую інквізыцыю. Кангрэгацыя сьвятой канцэлярыі была заснаваная ў 1542 годзе, замяніўшы сабой «Вялікую рымскую інквізыцыю», а ў 1917 годзе ёй былі перададзеныя таксама функцыі ліквідаванай кангрэгацыі індэкса.
У 1908 годзе яна была пераназваная ў «Кангрэгацыю дактрыны веры» (лац. Sacra congregatio Romanae et universalis Inquisitionis seu Sancti Officii). Праца гэтай установы выбудоўвалася ў строгай адпаведнасьці зь дзейным ў каталіцкіх дзяржавах заканадаўствам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.