Remove ads
заходнеславянскі этналект From Wikipedia, the free encyclopedia
Сылескі этналект (па-сылеску: ślōnskŏ gŏdka, па-польску: etnolekt śląski) разглядаецца як дыялект польскай мовы альбо як асобная заходне-славянская мова, блізкая да польскай і, у меншай ступені, чэскай моваў. Паводле інфармацыі каталёгу Ethnologue, сылеская ёсьць верхне-сылескім дыялектам польскай мовы, на якім размаўляюць польскія сылезцы зь Верхняй Сылезіі.
Сылескі этналект | |
ślōnskŏ gŏdka | |
Ужываецца ў | Польшча Чэхія Нямеччына ЗША |
---|---|
Рэгіён | Сылезія |
Колькасьць карыстальнікаў | каля 1 250 000 |
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская Славянская |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | - |
Статус: | 5 Разьвіваецца[d][1] |
Пісьмо | лацінскае пісьмо |
Коды мовы | |
ISO 639-2(Б) | sli |
ISO 639-2(Т) | sli |
ISO 639-3 | szl |
SIL | szl |
Большасьць карыстальнікаў гэтага этналекту насяляюць Верхнюю Сылезію, падзеленую на дзьве часткі - паўднёва-заходнюю частку Польшчы і паўночна-ўсходнюю частку Чэхіі. У цяперашні час па-сылеску размаўляюць на тэрыторыі паміж гістарычнай мяжою Сылезіі на ўсходзе і лініяй, праведзенай праз Сыцаў і Пруднік на захадзе, а таксама і ў іншых месцах.
Па выніках апошняга перапісу насельніцтва, праведзенага ў Польшчы (2011), прыблізна 509 000[2] чалавек назвалі сылескую мову роднай, а таксама прыблізна 173000 чалавек назваліся сылезцамі паводле нацыянальнасьці[3]. Наогул, агульная колькасьць носьбітаў гэтага этналекту (большасьць зь якіх не вызнае яго за асобную мову) перавышае мільён чалавек. Таксама налічваецца каля 100000 сылескамоўных (цешынска-сылескамоўных), якія жывуць у Чэхіі; цешынска-сылескі дыялект шырока распаўсюджаны і на тэрыторыі Польшчы, у Цешынскай Сылезіі. 10878 грамадзянаў Чэхіі лічаць сябе сылезцамі па нацыянальнасьці. Акрамя Польшчы і Чэхіі, на сылескім этналекце размаўляюць і ў іншых частках сьвету.
Пункты гледжаньня на пытаньне самастойнасьці гэтага ідыёму ў розных дасьледчыкаў кардынальна розьняцца. Гэтае пытаньне стаіць і перад шэраговымі карыстальнікамі этналекту, бо частка яго носьбітаў не прызнае яго за мову, а лічыць дыялектам польскай мовы, але частка носьбітаў вызнаюць сябе сылезцамі і прызнаюць існаваньне «сылескай мовы», адрознай ад польскай.
Калі лічыць сылескі энталект асобнай мовай, то трэба прызнаць яго блізкую сувязь з польскай мовай і, у меншай ступені, чэскай, з уплывам нямецкай мовы.
Прыклад вершаванкі на сылескім этналекце:
Pierōn
Jasny pierōn strzylōł z nieba -
Zarŏz sie przeżegnać trzeba.
Пераклад на беларускую мову:
Пярун
Яркі пярун стрэльнуў зь неба -
Зараз жа перажагнуцца трэба.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.