вёска ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Слабо́дка[1] — вёска ў Беларусі, паміж азёрамі Поцехам, Недравам, Ільмёнкам. Цэнтар сельсавету Браслаўскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 783 чалавекі. Знаходзіцца за 9 км на паўночны ўсход ад места Браслаў, за 21 км ад чыгуначнай станцыі Друя; на аўтамабільнай дарозе Браслаў — Друя.
Слабодка лац. Słabodka | |
Касьцёл Провіду Божага | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Браслаўскі |
Сельсавет: | Слабодкаўскі |
Насельніцтва: | 783 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2153 |
Паштовы індэкс: | 211977 |
СААТА: | 2208881266 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°41′11″ пн. ш. 27°10′57″ у. д. |
± Слабодка | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Слабодка — даўняе мястэчка гістарычнай Браслаўшчыны (частка Віленшчыны).
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Слабада, Слабодка Заверская, Быхаўка, Юзафова.
Першы пісьмовы ўпамін пра Слабодку ў складзе Друйскага двара датуецца 1618 годам. У інвэнтары Браслаўскага староства за 1649 год значыцца мястэчка Слабада. Ад часу свайго заснаваньня яна ўваходзіла ў склад Браслаўскага павету Віленскага ваяводзтва.
У XVIII ст. Слабодка належала да маёнтку Завер’я, і пераважна знаходзілася ў валоданьні Мірскіх. У канцы XVIII ст. упамінаецца прыкагалак (у 1783 годзе — 6 жыдоўскіх дамоў).
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Слабодка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Браслаўскім павеце Віленскай губэрні. У 1806 году С. Мірскі фундаваў будаваньне невялікага мураванага касьцёла.
18 сьнежня 1842 году Слабодка як цэнтар воласьці ўвайшла ў склад Новааляксандраўскага павету Ковенскай губэрні, у гэты час тут было 30 двароў, працавалі валасная ўправа і пазыковая каса. У 1865 году расейскія ўлады з мэтай маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага адкрылі ў мястэчку народную вучэльню. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Слабодцы было 124 двары. У 1903 годзе ў мястэчку і ваколіцах працаваў фальклярыст В. Камінскі, які запісаў тут больш за 30 беларускіх народных песень[2].
У Першую сусьветную вайну каля Слабодкі праклалі вузкакалейку, якая ў 1920—1960-я гады дзеяла як пасажырская лінія. У лютым 1918 году мястэчка занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Слабодка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[3]. Улетку 1919 году мястэчка стала адным з цэнтраў антыбальшавіцкага паўстаньня. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Слабодка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Браслаўскага павету Віленскага ваяводзтва. На 1931 год у мястэчку было 146 двароў працавалі чыгуначная станцыя, школа, пошта, аптэка, карчма, крамы.
У 1939 годзе Слабодка ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Браслаўскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі.
На 1999 год у Слабодцы было 396 двароў, на 2001 год — 387. У 2000-я гады вёска атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
У Слабодцы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, бібліятэка, клюб, пошта.
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Ленінская вуліца | Вялікая вуліца |
У Слабодцы разьмяшчаюцца лябараторыя азёразнаўства БДУ, турыстычная база Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры», летнія базы адпачынку.
Каля вёскі знаходзяцца 2 гарадзішчы жалезнага веку.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.