From Wikipedia, the free encyclopedia
ААТ «Рэчыцапіва» — беларускі бровар, разьмешчаны ў Рэчыцы. Заснаваны ў 1973 годзе. На лістапад 2008 году бровар выпускае 7,6% ад выпуску ўсяго беларускага піва[1].
1973: пачатак будаўніцтва піваварнага заводу ў Рэчыцы.
1975: заканчэньне будаўніцтва. Завод уведзены ў эксплюатацыю да новага году — 29 сьнежня 1975.
1978: выхад на праектную магутнасьць: 4 мільёны дал піва (у пераліку на 11%-е піва) і 10 тысяч тон соладу ў год. Пераход ад чыгуначных паставак да паставак спэцаўтатранспартам. У 70-х гадах завод вырабляў абавязковыя для савецкай піваварнай прамысловасьці гатункі — «Жигулёвское», «Мартовское», «Бархатное».
1984: пашырэньне асартымэнту. Замена бочкавага разьліваньня піва на бястарны спосаб дастаўкі.
1989: распрацоўка і выпуск знакамітага цёмнага «Рэчыцкага піва», які прынёс заводу ўсерэспубліканскую вядомасьць.
1991: пераход на арэндную форму гаспадараньня. Засваеньне пастэрызацыі. Выпуск слоікавага піва. Пераход на фірмовы асартымэнт прадукцыі. Першыя перамогі на міжнародных конкурсах-дэгустацыях.
1996: стварэньне акцыянэрнага таварыства «Речыцапіва». Засваеньне выпуску піва ў кегах. Пашырэньне рынкаў збыту ў Беларусі і ў Расеі.
2000: стварэньне беларуска-літоўскага сумеснага прадпрыемства «Рэчыцапіва» ААТ. Пачатак комплекснай рэканструкцыі заводу.
2002: прадпрыемства становіцца ляўрэатам конкурсу «100 лепшых тавараў Рэспублікі Беларусь».
2003: прадпрыемства становіцца ляўрэатам конкурсаў «100 лепшых тавараў Рэспублікі Беларусь» і «100 лепшых тавараў Рэспублікі Беларусь на рынку Расеі».
2004: завяршэньне асноўнага этапу рэканструкцыі. Распрацоўка новай маркетынгавай стратэгіі прадпрыемства. Пашырэньне дылерскай сеткі. Адкрыцьцё ўласных складоў у Гомелі, Магілёве, Менску. Выпуск новага гатунку «Лебенбир» — флягмана заводу, піва класа Прэміюм.
19 розных гатункаў піва варылася на Рэчыцкім заводзе без малога за 30 гадоў. У актыве Рэчыцкага заводу 24 узнагароды міжнародных выстаў, у тым ліку 18 залатых і 6 срэбных мэдалёў; Гран-Пры выставы «Піва і напоі — 2003» у Менску за піва «Рэчыцкае Цёмнае».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.