Рускі Горад (Вільня)
Вільня From Wikipedia, the free encyclopedia
Ру́скі Го́рад — гістарычная мясцовасьць у цэнтры Вільні, у Старым Месьце. Паўночная мяжа мясцовасьці праходзіць Бэрнардынскай вуліцай, заходняя — Замкавай і Вялікай вуліцамі.


Назву Рускага Гораду зьвязваюць з гістарычнымі русінамі. Ад яе ўтварылася назва Рускай вуліцы.
Гісторыя
Рускі Горад (лац. Civitas Ruthenica) у Вільні ўпершыню ўпамінаецца ў 1383 годзе як частка пасаду на ўсход ад пазьнейшых Замкавай і Вялікай вуліцаў.
Доўгі час Віленская меская рада складалася з 12 бурмістраў і 24 райцаў, якія традыцыйна пораўну падзяляліся на «лавіцу рускую» і «лавіцу рымскую» (то бок праваслаўных, па Берасьцейскай уніі таксама званых грэка-каталікамі, і рыма-каталікоў). Захавалася грамата вялікага князя Жыгімонта I ад 27 верасьня 1432 году месьцічам Віленскім[2]:
![]() |
В. князь літоўскі Жыгімонт, жадаючы «месту сваяму Вільні быцьцё лепшае ўчыніці, даруе Віленскім месьцічам веры рымскае і рускім, што суць рускае веры, і ўсяму паспольству места Віленскага нямецкае права | ![]() |
Да канца XVIII ст. Рускі Горад быў юрыдыкай праваслаўных (уніяцкіх) мітрапалітаў (Кіеўская, галіцкая і ўсяе Русі мітраполія)[3].
У 2005 годзе на ўскраіне Рускага Гораду летувіскія археолягі знайшлі хрысьціянскія могілкі, якія датуюцца другой паловай ХІІІ — першай паловай ХІV стагодзьдзя (яшчэ да Крэўскай уніі). Гісторык Алег Дзярновіч зьвяртае ўвагу на тое, што гэтыя могілкі даволі масавыя і існавалі доўгі час: пахаваньні там маюць некалькі пластоў — адно над другім. Ёсьць падставы меркаваць, што гэта пахаваньні людзей усходнехрысьціянскай традыцыі. Адпаведна, усходнехрысьціянскае насельніцтва было ў Вільні ад самых пачаткаў існаваньня гэтага месца як гораду, як паселішча раньнегарадзкога тыпу[4].
Галерэя
- «Рускія» (праваслаўныя і грэцка-каталіцкія) цэрквы Вільні
- Прачысьценская, 1809 г.
- Прачысьценская ў XVII ст. (перамалёўка расейскага мастака І. Трутнева, 1870 г.)
- Пятніцкая, 1807 г.
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.